Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 13 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

«Цябе прасцей заваліць, чым пераканаць». Экс-палітвязень Аляксандр Сезень пра 25 сутак ШІЗА і турэмных дактароў 56-гадовы жыхар Ваўкавыска Аляксандр Сезень – палітычны актывіст з амаль 20-гадовым стажам, які мае інваліднасць 3-й групы. Яшчэ ў 2014 годзе Мужчына балатаваўся ў дэпутаты мясцовых саветаў. Аляксандра затрымалі ў 2024 годзе за каментары пра "пасобнікаў рэжыму". За кратамі мужчына страціў траціну сваёй вагі, прайшоў праз жорсткія ўмовы ШІЗА, адмаўляўся супрацоўнічаць з аператыўнікамі і сутыкнуўся са здзекамі турэмных дактароў. «У калоніі я схуднеў са 120 да 80 кілаграмаў. Калі б я далей там працягваў сядзець, у мяне выпалі б усе зубы, я б там проста павольна высах і памёр ад “умоў утрымання”. Гэтыя ўмовы проста павольнае забойства». Мужчыну вызвалілі вясной 2026 года проста з-пад кропельніцы ў турэмным шпіталі. У шчырай размове былы палітвязень распавядае пра выжыванне ў бабруйскай калоніі, стукачоў і тое, чаму нават пасля турмы беларусам жыццёва важна не перасварыцца паміж сабой. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120941 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

01K2K19 Aug 07:4010 Nov 23:301.9K19 Aug 07:40: 0 views10 Nov 23:30: 1,920 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
19 Aug 2026, 07:400
10 Nov 2026, 23:301.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.