🏠 У Віцебску арыштавалі частку кватэры Паўла Севярынца Частка кватэры ў Віцебску, дзе зарэгістраваны вядомы палітык, літаратар і былы палітвязень Павел Севярынец, апынулася пад арыштам. Пра гэта паведамляе «Віцебская Вясна». Нагадаем, у траўні гэтага года Павел Севярынец паведаміў пра завядзенне супраць яго новай крымінальнай справы — за ўдзел у святкаванні Дня Волі. Тады ж у віцебскай кватэры, дзе жыве ягоная маці, сілавікі правялі ператрус. Павел Севярынец — ураджэнец Оршы, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Яго затрымалі ў чэрвені 2020 года і асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 13 снежня 2025 года ён выйшаў на волю і быў прымусова дэпартаваны з Беларусі. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу