Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
  1. edited

    Беларускія інвестыцыі за мяжу за год выраслі на 37,5%, замежныя ў Беларусь — на 16,4% За тры кварталы 2026 года замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі 6,4 млрд долараў — на 16,4% больш, чым у студзені — верасні 2025-га (5,5 млрд), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Прамыя замежныя інвестыцыі склалі 4,6 млрд долараў (3,9 млрд; +17,9%). У сваю чаргу Беларусь інвеставала за мяжу 5,5 млрд долараў (4 млрд; +37,5%). Белстат не называе канкрэтныя краіны, з якіх і ў якія паступілі інвестыцыі. Статыстычнае ведамства падкрэсліла, што ў прыведзеных даных не ўлічваюцца інвестыцыі ў банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, Банк развіцця, бюджэтныя арганізацыі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Natasha Hall / unsplash.com

  2. edited

    МУС Латвіі прапануе працягнуць рэжым узмоцненай аховы мяжы з Беларуссю да чэрвеня 2027 года Раней уведзены рэжым дзейнічае да канца гэтага года і распаўсюджваецца на шэраг прыгранічных тэрыторый. МУС Латвіі падкрэслівае, што ціск нелегальнай міграцыі ўздоўж латвійска-беларускай мяжы застаецца высокім, а метады выкарыстання міграцыі мяняюцца. Працягваюць фіксавацца выпадкі ўмыснага пашкоджання інфраструктуры. ☝️Кабінет міністраў 30 чэрвеня ўжо працягнуў рэжым да 31 снежня 2026 года. Паводле Дзяржаўнай памежнай аховы, з пачатку 2026 года ўзбуджана 179 крымінальных спраў супраць 121 чалавека за незаконнае перамяшчэнне людзей. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 rus.lsm.lv

  3. Ціханоўская мае намер дамагацца расследавання смерці Бандарэнкі "Крымінальную справу прыпынілі яшчэ ў 2021 годзе, а вінаватыя дагэтуль не панеслі адказнасці. Пры гэтым у журналісцкіх расследаваннях даўно названыя імёны людзей, чыю датычнасць да злачынства трэба праверыць", — адзначыла яна. Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуў увагу не толькі на адсутнасць расследавання, але і на пераслед людзей, якія спрабавалі высветліць абставіны смерці. "У нас ёсць усе падставы сцвярджаць, што да смерці Рамана датычныя асобы, звязаныя з уладамі", — заявіў праваабаронца Валянцін Стэфановіч. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  4. Будаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 11,3% У кастрычніку прамысловая прадукцыя падаражэла на 0,8% у параўнанні з вераснем, ад пачатку 2026 года — на 5,6%, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Кошт інвестыцыйных тавараў павялічыўся на 0,5% і 4% адпаведна; прамежкавых — на 1,4% і 8,1%; спажывецкіх — на 0,3% і 3,2%. Кошты ў будаўніцтве: -0,3% і +9%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Artem Labunsky / unsplash.com

  5. В Минске задержан 38-летний мужчина, подозреваемый в вооруженном разбое Ночью 12 ноября минчанин сообщил в милицию, что знакомый, угрожая похожим на пистолет предметом, отобрал у него 2 тыс. долларов. Мужчины общались в интернете, потерпевший приехал на встречу на автомобиле, где находились деньги от продажи другой машины. С помощью системы мониторинга милиция установила личность подозреваемого. У него изъяли незарегистрированный пистолет "Беретта", пневматическую винтовку и боеприпасы, купленные за границей через интернет. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  6. Мінчанка з дзіцем упала ў траншэю пры выхадзе з аўтобуса і адсудзіла 1 тыс. рублёў Жанчына выходзіла праз цэнтральныя дзверы, трымаючы за ручку дзіцячую каляску. Яна спатыкнулася і ўпала ў прастору паміж аўтобусам і бардзюрам прыпынку, разам з ёй выпала каляска з дзіцем. Прычынай названая траншэя, выкапаная ўздоўж прыпынку, — у месцы высадкі не было дарожнага пакрыцця. Суд устанавіў, што на ўчастку праводзіліся рамонтныя работы. Кіроўца быў папярэджаны знакамі, але не ўлічыў стан прыпынку і спыніў аўтобус на адлегласці больш за 0,3 метра ад краю тратуара. Экспертыза выявіла ў жанчыны пашкоджанні без краткатэрміновага разладу здароўя, але яна "адчула фізічны боль і моцны стрэс". Пры вызначэнні памеру кампенсацыі суд улічыў "грубую неасцярожнасць у яе ўласных дзеяннях". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: sb.by

  7. ☝️“Аналітыка ад Позірку”. Арменія пазбаўлена права голасу ў АДКБ. Чаму для Беларусі гэта "страшнае пакаранне" — добры сігнал Чарговае пасяджэнне Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Маскве 11 лістапада аказалася б нічым не прыкметным, калі б не рашэнне па Арменіі. Паўднёвакаўказскую краіну пакаралі за парушэнне статута арганізацыі, і ў гэтым можна ўбачыць важны сімвалізм. У АДКБ Ерэван знаходзіцца хутчэй для галачкі ўжо амаль тры гады. У лютым 2024-га, паскардзіўшыся на бяздзейнасць саюзнікаў падчас канфлікту з Азербайджанам вакол Нагорнага Карабаха, кіраўніцтва краіны замарозіла сваё ўдзел у арганізацыі і адразу спыніла прысутнічаць на яе пасяджэннях, пiша ў матэрыяле для @pozirkonline Вячаслаў Корасцень. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку

  8. Прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай абмеркавалі праблемы беларусаў у Літве з кіраўніком групы "За дэмакратычную Беларусь" у Сейме Асноўнымі тэмамі сталі пошук рашэнняў для прызнання і абмену беларускіх пасведчанняў кіроўцы на еўрапейскія, а таксама фінансавая дапамога беларусам у Літве, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю. "Мы вельмі цэнім, што падтрымка беларусаў застаецца важнай тэмай для літоўскага парламента. У наступным годзе мы хочам пашырыць наша супрацоўніцтва, асабліва на еўрапейскім узроўні", — адзначыў Дзянiс Кучынскі. ☝️Паводле даных Дэпартамента міграцыі, на 1 кастрычніка 2026 года дзейнае пасведчанне на пражыванне ў Літве мелі 47.592 грамадзяніна Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 t.me/tsikhanouskaya

  9. Літоўскія памежнікі перахапілі тры партыі беларускіх цыгарэт, дастаўленых паветранымі шарамі Грузы выяўленыя ў Шальчынінкскім, Лаздзійскім і Алітускім раёнах, да ўсіх былі прымацаваныя GPS-трэкеры. Усяго вынята 12.047 пачак цыгарэт NZ Gold і Minsk 5 Superslims з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх кошт з улікам падаткаў перавышае 66 тыс. еўра. Таксама затрыманы 28-гадовы жыхар Тракайскага раёна, які, як мяркуецца, прыехаў забраць адзін з грузаў. У дачыненні да яго пачата дасудовае расследаванне. ☝️З пачатку 2026 года літоўскія памежнікі перахапілі 193 партыі цыгарэт, дастаўленых з Беларусі паветранымі шарамі. За ўвесь 2025 год — 635, у 2024-м — 226, у 2023-м — тры. З пачатку года затрыманы 71 чалавек, меркавана звязаны з кантрабандай цыгарэт такім спосабам. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 САДМ Літвы

  10. МЗС Беларусі анансаваў адкрыццё пасольства Нікарагуа на канец лістапада 11 лістапада ў Мінску адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Яўгена Шастакова і часовага паверанага ў справах Нікарагуа Клаўдыё Антоніа Араны. Перамовы адбыліся напярэдадні пятага пасяджэння Беларуска-нікарагуанскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і адкрыцця пасольства гэтай цэнтральнаамерыканскай дзяржавы ў Мінску. Усё гэта запланавана на канец лістапада. ☝️Паводле UN Comtrade, у 2024 годзе ўзаемны тавараабарот Беларусі і Нікарагуа склаў усяго 1,85 млн долараў (беларускі экспарт — транспарт, абсталяванне і ўгнаенні на 1,77 млн; нікарагуанскія пастаўкі — прадукты жывёльнага паходжання на 80 тыс.). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 viking.by

  11. Фільм "Лісты" Андрэя Куцілы атрымаў новую ўзнагароду — Берлінскую прэмію свабоды Узнагарода прысуджаецца ў рамках "Гісторый свабоды" — спецыяльнага кінамерапрыемства падчас Берлінскага тыдня свабоды ў супрацоўніцтве з кінафестывалем "Доксментале". "Для фільма, які ўзмацняе галасы тых, каго прымушае змаўчаць беларускі рэжым, гэтае прызнанне нясе асабліва магутны сэнс. Гэта нагадвае нам, чаму гэтыя гісторыі маюць значэнне і чаму іх трэба працягваць расказваць", — гаворыцца ў паведамленні здымачнай групы. ☝️Раней "Лісты" атрымалі галоўную ўзнагароду ("Залатога голуба") за лепшы паўнаметражны дакументальны фільм на фестывалі DOK Leipzig і спецыяльную ўзнагароду MDR. У верасні стужка была ўдастоена прэміі "Залатога глобуса" за ўплыў у дакументальным кіно на Венецыянскім кінафестывалі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 DW.com

  12. ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 12 лістапада, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Выстава Міхася Цыбульскага “Лунаюць у небе аблокі” ў Мінску (Нацыянальны мастацкі музей, 17.00). ▪️Вечар да 135-годдзя Максіма Багдановіча ў Гомелі (гарадская бібліятэка імя Герцэна, 17.00). ▪️Паніхіда па Раману Бандарэнку ў Вільнюсе (Беларуская царква, 18.00). ▪️Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку (skwer Wolnej Białorusi, 1, 18.00). ▪️Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільнюсе (Mindaugo g. 13, 19.00). ▪️Канцэрт ZNICHKA ў Мінску (TNT ROCK CLUB, вул. Рэвалюцыйная, 9а, 20.00). ▪️Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве (Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, 18.00). Запіс. ▪️Дзень лысага чэрапа ў Варшаве (бар "Карма", Aleja 3 Maja 5, 18.00). ▪️ Прэзентацыя выдання "Кнігі ў выгнанні" ў Празе (Бібліятэка імя Вацлава Гаўла, Ostrovní 129/13, 18.00). ▪️Таццяна Ячная і Алесь Чумакоў у Варшаве (Vyraj, Aleja Armii Ludovej, 12, 19.00).

  13. 🌙 Галоўныя навіны 11 лістапада: 🚨 У Літве і Латвіі ўначы абвяшчалася паветраная трывога, былі задзейнічаныя знішчальнікі НАТО. 💉 Больш за 920 тыс. чалавек прышчапіліся ад грыпу ў Беларусі. ✂️ З 2020 года на канец кастрычніка ў Беларусі ліквідавана не менш за 2.090 НКА — Lawtrend. 🚓 За дзесяць дзён праз нецвярозых кіроўцаў і бяспраўнікаў адбылося 12 ДТЗ. 🧨 Лукашэнка ў Маскве абвінаваціў Еўрасаюз у "падрыўной дзейнасці". 📷 Помнік у Лынтупах у гонар тых, хто змагаўся ў вайне з бальшавікамі ў 1919-1920 гадах. Крыніца: threads.com/@majakrainabelarus

  14. edited

    За збыт мефедрону жыхарка Мінскага раёна атрымала 8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй тэлефона і ровара Згодна з матэрыяламі справы, жанчына з карыслівых меркаванняў далучылася да арганізаванай групы, якая займалася распаўсюджваннем асабліва небяспечных псіхатропаў, паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога суда. Яна забірала са схованак буйныя партыі забароненых рэчываў і потым рабіла закладкі. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў жанчыну вінаватай у распаўсюдзе наркотыкаў. Акрамя пазбаўлення волі ёй прызначаны штраф у памеры 200 базавых велічынь. Таксама у яе канфіскаваныя тэлефон і ровар. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 unsplash.com

  15. У Слуцкім раёне асфальтаўкладчык насмерць пераехаў пенсіянера Гэта адбылося пасля таго, як 72-гадовы пенсіянер каля 12.50 "увайшоў у зону правядзення рамонту" дарогі ў аг. Грэск. Паводле папярэдніх звестак, участак правядзення работ быў агароджаны воданаліўнымі блокамі. Слуцкім раённым аддзелам СК у дачыненні да кіроўцы распачата крымінальная справа за "прычыненне смерці па неасцярожнасці". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба СК

  16. Пресс-секретарь Путина заявил о лишении Армении права голоса в ОДКБ “В связи с тем что Армения не выполняла свои обязательства уже несколько лет, руководствуясь уставом организации, было предложено и решено лишить Армению права голоса, а также права назначать своих представителей на ответственные должности в ОДКБ”, — сказал пресс-секретарь президента РФ Дмитрий Песков. Глава МИД РФ Сергей Лавров вчера заявил, что Армения сохранит право на обеспечение коллективной безопасности в рамках организации. Министр также добавил, что дверь в ОДКБ для Еревана “не захлопывается“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Ереван. Фото: "Позірк"

  17. Домашнего насильника, избившего сожительницу в такси, ждет суд О направлении в суд уголовного дела в отношении минчанина, систематически избивавшего свою 27-летнюю сожительницу, сообщила Генпрокуратура. Согласно ее материалам, с июня по август 2026 года мужчина в состоянии алкогольного опьянения неоднократно наносил женщине побои. В июне он избил сожительницу в присутствии ее подруги. В июле мужчина “начал бить ее и таскать за волосы“ в машине такси, после чего водитель вызвал милицию. ☝️В Беларуси нет закона о противодействии домашнему насилию. Проект соответствующего документа разрабатывался несколько раз. В октябре 2018 года очередной вариант резко раскритиковал Александр Лукашенко, назвав его “дурью, взятой прежде всего с Запада“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) mijory.by

  18. Лукашенко в Москве обвинил ЕС в “подрывной работе“ Европейская система борьбы с гибридными угрозами “зачастую выходит за территорию Евросоюза, проводя подрывную работу в третьих странах“, заявил Александр Лукашенко на сессии Совета коллективной безопасности ОДКБ в Москве. Лукашенко, по сообщению его пресс-службы, раскритиковал западных соседей в расширении понятия “гибридная угроза“ за счет включения в него нелегальной миграции и контрабанды, в которых якобы “они сами прежде всего замешаны“. Членами ОДКБ в настоящее время являются Армения, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Россия и Таджикистан. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Видео: пресс-служба Кремля / скриншот "Позірк"

  19. edited

    За дзесяць дзён праз нецвярозых кіроўцаў і бяспраўнікаў адбылося 12 ДТЗ У здарэннях загінулі дзевяць чалавек, яшчэ 15 параненыя, паведамляе ДАІ. Паводле ўказання кіраўніка МУС Івана Кубракова для "стабілізацыі дарожнай абстаноўкі" Дзяржаўная аўтаінспекцыя з 12 па 22 лістапада пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) Brestcity.com

  20. Жыхара Гродна, які пагражаў падлетку пнеўматычным пісталетам, будуць судзіць паводле артыкула аб хуліганстве Пра накіраванне ў суд крымінальнай справы ў дачыненні да 55-гадовага жыхара Гродна, абвінавачанага ў "асабліва злосным хуліганстве", паведаміла прэс-служба абласной пракуратуры. Паводле звестак следства, мужчына ў верасні 2026 года, калі быў п'яны, выйшаў на вуліцу, дзе паспрабаваў загаварыць з 13-гадовым школьнікам, а потым "дастаў з кабуры зброю і пачаў наводзіць яе на дзіця". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com

  21. Older posts