За збыт мефедрону жыхарка Мінскага раёна атрымала 8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй тэлефона і ровара Згодна з матэрыяламі справы, жанчына з карыслівых меркаванняў далучылася да арганізаванай групы, якая займалася распаўсюджваннем асабліва небяспечных псіхатропаў, паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога суда. Яна забірала са схованак буйныя партыі забароненых рэчываў і потым рабіла закладкі. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў жанчыну вінаватай у распаўсюдзе наркотыкаў. Акрамя пазбаўлення волі ёй прызначаны штраф у памеры 200 базавых велічынь. Таксама у яе канфіскаваныя тэлефон і ровар. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 unsplash.com