Жыхара Гродна, які пагражаў падлетку пнеўматычным пісталетам, будуць судзіць паводле артыкула аб хуліганстве Пра накіраванне ў суд крымінальнай справы ў дачыненні да 55-гадовага жыхара Гродна, абвінавачанага ў "асабліва злосным хуліганстве", паведаміла прэс-служба абласной пракуратуры. Паводле звестак следства, мужчына ў верасні 2026 года, калі быў п'яны, выйшаў на вуліцу, дзе паспрабаваў загаварыць з 13-гадовым школьнікам, а потым "дастаў з кабуры зброю і пачаў наводзіць яе на дзіця". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com