У Слуцкім раёне асфальтаўкладчык насмерць пераехаў пенсіянера Гэта адбылося пасля таго, як 72-гадовы пенсіянер каля 12.50 "увайшоў у зону правядзення рамонту" дарогі ў аг. Грэск. Паводле папярэдніх звестак, участак правядзення работ быў агароджаны воданаліўнымі блокамі. Слуцкім раённым аддзелам СК у дачыненні да кіроўцы распачата крымінальная справа за "прычыненне смерці па неасцярожнасці". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба СК