Прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай абмеркавалі праблемы беларусаў у Літве з кіраўніком групы "За дэмакратычную Беларусь" у Сейме Асноўнымі тэмамі сталі пошук рашэнняў для прызнання і абмену беларускіх пасведчанняў кіроўцы на еўрапейскія, а таксама фінансавая дапамога беларусам у Літве, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю. "Мы вельмі цэнім, што падтрымка беларусаў застаецца важнай тэмай для літоўскага парламента. У наступным годзе мы хочам пашырыць наша супрацоўніцтва, асабліва на еўрапейскім узроўні", — адзначыў Дзянiс Кучынскі. ☝️Паводле даных Дэпартамента міграцыі, на 1 кастрычніка 2026 года дзейнае пасведчанне на пражыванне ў Літве мелі 47.592 грамадзяніна Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 t.me/tsikhanouskaya