Фільм "Лісты" Андрэя Куцілы атрымаў новую ўзнагароду — Берлінскую прэмію свабоды Узнагарода прысуджаецца ў рамках "Гісторый свабоды" — спецыяльнага кінамерапрыемства падчас Берлінскага тыдня свабоды ў супрацоўніцтве з кінафестывалем "Доксментале". "Для фільма, які ўзмацняе галасы тых, каго прымушае змаўчаць беларускі рэжым, гэтае прызнанне нясе асабліва магутны сэнс. Гэта нагадвае нам, чаму гэтыя гісторыі маюць значэнне і чаму іх трэба працягваць расказваць", — гаворыцца ў паведамленні здымачнай групы. ☝️Раней "Лісты" атрымалі галоўную ўзнагароду ("Залатога голуба") за лепшы паўнаметражны дакументальны фільм на фестывалі DOK Leipzig і спецыяльную ўзнагароду MDR. У верасні стужка была ўдастоена прэміі "Залатога глобуса" за ўплыў у дакументальным кіно на Венецыянскім кінафестывалі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 DW.com