☝️“Аналітыка ад Позірку”. Арменія пазбаўлена права голасу ў АДКБ. Чаму для Беларусі гэта "страшнае пакаранне" — добры сігнал Чарговае пасяджэнне Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Маскве 11 лістапада аказалася б нічым не прыкметным, калі б не рашэнне па Арменіі. Паўднёвакаўказскую краіну пакаралі за парушэнне статута арганізацыі, і ў гэтым можна ўбачыць важны сімвалізм. У АДКБ Ерэван знаходзіцца хутчэй для галачкі ўжо амаль тры гады. У лютым 2024-га, паскардзіўшыся на бяздзейнасць саюзнікаў падчас канфлікту з Азербайджанам вакол Нагорнага Карабаха, кіраўніцтва краіны замарозіла сваё ўдзел у арганізацыі і адразу спыніла прысутнічаць на яе пасяджэннях, пiша ў матэрыяле для @pozirkonline Вячаслаў Корасцень. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку