Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 4 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
ЕС улічыць інфармацыю пра датычнасць "Беларуськалія" да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей — АПК
Еўрапейская служба знешніх дзеянняў і шэраг краін ЕС адказалі на звароты намесніка кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі пра ролю "Беларуськалія" ў фінансаванні і арганізацыі незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.
"Прадстаўленая вамі каштоўная інфармацыя будзе ўзятая пад увагу з мэтай далейшага ўзмацнення нашай наяўнай працы ў гэтай сферы",
— гаворыцца ў адказе.
Паводле Латушкі, ЕС даў ясны адказ. Замест аслаблення абмежаванняў рэжым атрымае новыя справы ці нават пашырэнне санкцыйных спісаў. Ён падкрэсліў, што "дыктатар і яго памагатыя павінны рыхтавацца не да вяртання на еўрапейскія рынкі, а да лавы падсудных".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Mali Desha / unsplash.com
edited
Па факце аварыі з трыма загінулымі падлеткамі ў Лельчыцкім раёне адкрыта крымінальная справа
Паводле папярэдняй інфармацыі, пяць непаўналетніх жыхароў Лельчыц пасля сумеснага адпачынку вырашылі пакатацца па раёне. 17-гадовы юнак без дазволу ўзяў дома ключы ад "Аўдзі" старэйшага брата, сеў за руль і павёз прыяцеляў за горад.
Аварыя здарылася каля 3:30, загінулі трое пасажыраў, кіроўца і яшчэ адзін 15-гадовы пасажыр шпіталізаваныя. Кіроўца і частка пасажыраў былі нецвярозыя.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Пратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла ў гадавым вымярэнні ў 2,3 раза
На 1 кастрычніка 2026 года запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, склала 68 млрд 797,5 млн рублёў — на 11,7% больш, чым на аналагічную дату 2025-га (61 млрд 583,4 млн).
Гэта вынікае з аналізу даных Нацбанка, праведзенага "Позіркам". Прасрочаная запазычанасць на 1 кастрычніка 2026 года дасягнула 509,8 млн рублёў — рост у 2,3 раза.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
viral
☝️"Эксклюзіў ад Позірку". Высланы з Грузіі беларускі палітуцякач Леў Міхееў папрасіў палітычнага прытулку ў Арменіі
“Пайшоў ў Службу міграцыі і грамадзянства МУС Арменіі ў Ерэване са сваім адвакатам і ў спакойнай, добразычлівай абстаноўцы падаў заяву”,
— адзначыў ён.
Міхееў паведамляе, што, у адрозненне ад Грузіі, у Арменіі ўсё адбываецца камфортна: ніхто не абшуквае на ўваходзе ў дэпартамент, не забіраюць асабістыя рэчы. Ён параўноўвае армянскія парадкі з грузінскімі ў 2021 годзе, калі і ў Тбілісі яму сапраўды спрабавалі дапамагчы.
Ён адзначыў таксама еўрапейскі вектар руху краіны, хоць і падтрымка Украіны не так праяўляецца, “але хто такі наш узурпатар лысы і хто такі Пуцін, тут разумеюць і фармулююць коратка і ясна”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
У Гомель прыбываюць транспартныя самалёты з жыхарамі акупаваных РФ украінскіх Алешак
Іх суправаджае ўпаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец. На чале расійскай дэлегацыі — упаўнаважаная па правах чалавека РФ Яна Лантратава.
У абласным цэнтры іх сустрэлі супрацоўнікі МНС, медыкі і валанцёры Чырвонага крыжа. У аэрапорце разгорнуты палатачны гарадок, дзе эвакуяваныя будуць чакаць выезду ва Украіну праз пункт пропуску Новая Гута.
☝️Беларусь стала "прамежкавым пунктам" аперацыі. Дамова аб місіі была дасягнутая пры пасярэдніцтве першай ледзі ЗША Меланіі Трамп. Для правядзення аперацыі 27 кастрычніка ў раёне горада ўвялі рэжым спынення агню да 1 лістапада.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 mipl.org.ua
Запрашэнне ад сваякоў або сяброў не гарантуе атрыманне візы — амбасада ФРГ
Прадстаўнік амбасады назваў памылковай здагадку, што імавернасць атрымаць візу залежыць ад сумы на банкаўскім рахунку. Важна, каб даходы былі рэальнымі і сталымі.
"Неабходна выканаць усе дзейныя прававыя нормы: фінансавае забеспячэнне паездкі, пераканаўчыя доказы прывязкі да краіны паходжання і намераў вярнуцца ў Беларусь",
— адзначыў прадстаўнік дыпмісіі.
☝️У 2025 годзе амбасада ФРГ выдала грамадзянам Беларусі каля 42 тыс. шэнгенскіх віз, уваходзячы ў дзясятку рэкардсменаў па выдачы сярод замежных прадстаўніцтваў Германіі ў свеце.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 commons.wikimedia.org
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 31 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️"Прывітанне з Бардаўскай восені" ў Гданьску (Aleja Grunwaldzka 186, 12:00)
▪️Кніжны клуб у Мінску абмяркуе Яна Баршчэўскага (16+) (Музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, 12:00)
▪️Лекцыя пра вяселлі нашых прабабуль у Полацку (Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я, вул. Войкава, 1, 13:00)
▪️Арт-сустрэча "Традыцыйны інтэр’ер. Асобы" ў Ветцы (кавярня "Арт-Ветка", Красная пл., 1, 14:00)
▪️Арт-сняданак з Кірылам Орсікам у Мінску (GUDART, вул. Чырвоная, 7/28, 12:00)
▪️Восеньскія Дзяды ў Вільнюсе (10:00 — 13:00)
▪️Прэзентацыя кнігі Міхаіла Волчака Сацыятэхніка. Пачаткі ў Вільнюсе (Zolak Micro Art Residence, Vytenio g. 50d, 14:30)
▪️Ноч паэтаў у Франкфурце (Mainzer Landstraße 293, памяшканне U105, 15:00)
▪️Прэзентацыя зборніка "Хіханькі-Хаханькі" ў Беластоку (Zostań na kwiaty, Dr Ireny Białówny 2/2, 18:00)
▪️Выстава "Беларусы з Украінай у сэрцы" ў Варшаве (Музей вольнай Беларусі, Foksal 11, 13:00)
edited
🌙 Галоўныя навіны 30 кастрычніка:
☝️ Прэм'ер Літвы абвяргае інфармацыю аб ціску Вашынгтона на Вільнюс у пытанні транзіту беларускага калію
⚫️ Прадстаўнікі ЕС і Вялікабрытаніі наведалі Курапаты ў гадавіну расстрэлу беларускай інтэлігенцыі
✈️ “Белавія” губляе “велізарныя сумы” праз удары ўкраінскіх БПЛА па аб’ектах у РФ — прадстаўніца кампаніі
❗️Пасля інцыдэнтаў на мяжы з Беларуссю парламент Латвіі пашырыў паўнамоцтвы памежнікаў
📃 Ціханоўская: Рэжым спрабуе замяніць нашу гісторыю расійскай прапагандай, а культуру — “рускім светам”
📷 38 гадоў таму ў Беларусі адбыўся першы масавы мітынг — Дзяды-88, крынiца: https://t.me/viasna96
edited
Намеснік міністра абароны абвінаваціў Украіну ў псіхалагічным уздзеянні на прыгранічнае насельніцтва і вайскоўцаў
Уладзімір Белы заявіў, што абстаноўка на беларуска-ўкраінскай мяжы "не пераходзіць у якую-небудзь крызісную плоскасць". Паводле яго слоў, мэтанакіраваных мер па эскалацыі з боку Украіны няма.
Каментуючы заявы Кіева пра работу на тэрыторыі Беларусі рэтранслятараў для расійскіх БПЛА, Белы сказаў, што "гэтая абвінаваўчая рыторыка звязаная з палітычнымі працэсам.
Паводле яго слоў, Мінск трымае групоўку войск прыкрыцця на паўднёвым кірунку, у якую ўваходзяць ССА, тэрытарыяльная абарона і атрады "народнага апалчэння".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ont.by
edited
"Ноч расстраляных паэтаў" у Ерэване была адзінай акцыяй на Каўказе
"Спачатку нас было толькі трое, а потым падцягнуліся яшчэ іранскія актывісты. Тут ёсць дыяспара, якая, аказваецца, таксама салідарная з Беларуссю. Машыны праязджалі, нам рукамі махалі з праезнай часткі",
— паведаміў "Позірку" беларускі палітуцякач Леў Міхееў.
Акцыя адбывалася пад дажджом каля помніка армянскаму паэту Егішэ Чарэнцу, які таксама загінуў у турме ў 1937 годзе. Удзельнікі чыталі вершы Валерыя Маракова, Юркі Лявоннага, Алеся Дудара і ўсклалі кветкі.
Паводле яго слоў, тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта савецкая спадчына. Пераследуюцца мова, традыцыі, культура і нацыянальная ідэнтычнасць.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Звяз беларусаў Арменіі "Беларусы АМ"
Белгідрамет: першая дэкада лістапада чакаецца халадней за норму
Паводле папярэдніх прагнозаў, тэмпературны рэжым у лістападзе чакаецца каля кліматычнай нормы (ад 0,3 да 3,4 градуса вышэй за нуль у залежнасці ад рэгіёна). У першай дэкадзе месяца прагназуецца тэмпература ніжэй за норму на 1 градус.
Лістапад пачнецца з перабудовы атмасферных працэсаў: вецер "разгорне на паўночныя румбы" і адкрые шлях арктычнаму паветру. Калі 1 лістапада ноччу будзе ад мінус 1 да плюс 6, а днём — ад 4 да 10 цяпла, то да канца дэкады паказчыкі будуць на 2–3 градусы ніжэй.
Часам пры праходжанні франтоў будуць дажджы, у другой палове наступнага тыдня — уперамешку з мокрым снегам. Упершыню снег убачаць жыхары паўночна-ўсходніх рэгіёнаў, але ўстойлівага покрыва не будзе.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Прэм'ер Літвы абвяргае інфармацыю аб ціску Вашынгтона на Вільнюс у пытанні транзіту беларускага калію
Прэм'ер-міністр Літвы Міндаўгас Сінкявічус заявіў, што ЗША не аказваюць ціску на Вільнюс з мэтай аднаўлення транзіту беларускіх калійных угнаенняў праз Клайпедскі порт.
"Ніхто на нас сапраўды не цісне, я не адчуваў ціску з боку нашых стратэгічных партнёраў — ЗША",
— сказаў ён журналістам.
Паводле прэм'ера, гэта "хутчэй нейкія кулуарныя размовы, магчыма, спроба "вымераць тэмпературу" і рэакцыю краін ЕС, у тым ліку Літвы". Ён падкрэсліў, што Вільнюс самастойна вызначае сваю палітыку і не плануе яе пераглядаць.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 sb.by
Палітзняволенымі прызнана яшчэ шэсць чалавек
Паводле "Вясны", сярод iх Iван Балашэнка, абвінавачаны па дзевяці артыкулах, уключаючы арт. 289 (акт тэрарызму), доўгі час знаходзіцца ў СІЗА. Ён — фігурант справы, звязанай з ByPol, прысуд яму вынесены 26 кастрычніка.
Праваабаронцы лічаць пераслед усіх шасцярых палітычна матываваным і патрабуюць перагледзець прысуды і вызваліць палітвязняў. Заяву падпісалі "Вясна", Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЕН, БАЖ, Беларускі дом правоў чалавека, "Прававая ініцыятыва" і Lawtrend.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 mostmedia.io
Праект бюджэту на 2027 год з дэфіцытам амаль 2 млрд рублёў і ростам выдаткаў на сілавікоў прыняты ў першым чытанні
Даходы прадугледжаныя ў памеры 58.903,8 млн рублёў (+3,5% да 2026-га), расходы — 60.834,6 млн (+1,7%). Дэфіцыт складзе 1.930,8 млн рублёў. Прыярытэт застаецца сацыяльным: фінансаванне адукацыі, аховы здароўя, падтрымка шматдзетных сем'яў.
На фарміраванне сямейнага капіталу прадугледжана 281,5 млн рублёў. Значна вырастуць расходы на судовую ўладу, праваахоўную дзейнасць і бяспеку — на 770 млн да 7,47 млрд рублёў. Найбольш вырастуць расходы на органы ўнутраных спраў (+265 млн), пагранслужбу (+93 млн), МНС (+80,7 млн) і КДБ (+70,2 млн).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 neg.by
Мінскую ветклініку абавязалі выплаціць больш за 22 тыс. рублёў пасля гібелі шпіца
Суд Заводскага раёна Мінска пастанавіў, што ветклініка павінна выплаціць гаспадыні памеранскага шпіца, які загінуў падчас аказання паслуг, 11,3 тыс. рублёў кампенсацыі і яшчэ 10,75 тыс. рублёў штрафу.
Жанчына набыла сабаку ў красавіку 2024 года за 2.700 долараў. У чэрвені яна звярнулася ў клініку для артадантычнага лячэння, але замест гэтага ей прапанавалі зрабіць рэнтген і выдаліць часовы клык. Падчас аказання паслуг сабака памёр.
Суд прыйшоў да высновы, што паслугі былі аказаныя неналежным чынам: перад анестэзіяй не правялі абследаванне, не ацанілі рызыкі і не забяспечылі падрыхтоўку.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 yandex.by
edited
Мінск і Ханой дамовіліся аб "паглыбленні тэхналагічнай кааперацыі" ў ВПК
На 22-м пасяджэнні Змяшанай беларуска-в'етнамскай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве ў Мінску дасягнутыя дамоўленасці аб "паглыбленні тэхналагічнай кааперацыі" ў ваенна-тэхнічнай сферы.
Старшыня ДВПК Дзмітрый Пантус і намеснік міністра нацыянальнай абароны В'етнама генерал-палкоўнік Нгуен Ван Хіен падпісалі выніковы пратакол, які вызначае новыя перспектыўныя напрамкі сумеснай дзейнасці. Падрабязнасці не раскрываюцца.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 sb.by
edited
Ва Ўшацкім раёне з тушай незаконна забітага лася затрыманыя трое мужчын, у тым ліку чыноўнік
Пазадарожнік спынілі на тэрыторыі паляўнічай гаспадаркі "Полацкая МРАС" БООР. У багажніку знайшлі мяса дарослага самца лася, падзеленага на тры часткі.
Шкода навакольнаму асяроддзю ацэненая ў 300 базавых велічынь (13,5 тыс. рублёў). Вынятыя зарэгістраваная гладкаствольная стрэльба, 481 патрон, пазадарожнік і вопратка са слядамі крыві.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 people.onliner.by
edited
Падчас аперацыі "Арсенал" канфискавана 52 адзінкі зброі і амаль 2 тыс. выбухованебяспечных прадметаў часоў Другой сусветнай вайны, паведамляе МУС
З незаконнага абароту канфискавана таксама больш за 4 тыс. баепрыпасаў, 33 пнеўматычныя вінтоўкі, звыш 24 кг выбуховых рэчываў.
Усяго праверана 119 чалавек, праведзена 175 ператрусаў і аглядаў. Па ўсіх прадметах прызначаныя экспертызы. Тыя, хто добраахвотна здаў незарэгістраваную зброю і баепрыпасы, вызваляюцца ад адказнасці.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 news.by
edited
За дзевяць месяцаў зарэгістравана больш за 60 пажараў з-за неасцярожнасці дзяцей з агнём
Палова з іх прыпала на летнія канікулы. У 2025 годзе здарылася 77 такіх пажараў. Перад восеньскімі канікуламі МНС нагадвае бацькам пра неабходнасць сачыць за дзецьмі і вывучаць з імі адрас, тэлефоны бацькоў і нумары экстранных службаў 101 і 112.
☝️З пачатку года на пажарах загінула 432 чалавекі (+4,1% да 2025-га), уключаючы траіх дзяцей. Здарылася 5.565 пажараў (+4,5%). За мінулыя суткі на пажары загінуў адзін чалавек (у Лёзненскім раёне).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 mari-el.gov.ru
edited
На апошніх таргах тыдня падаражэлі еўра і расійскі рубель
Еўра вырас да 3,2938 рубля, расійскі рубель — да 3,6635 за 100. Долар знізіўся да 2,946, юань — да 4,4266 за 10. За тыдзень (26–30 кастрычніка) курс долара не змяніўся, юань вырас на 0,18%, расійскі рубель — на 0,1%, еўра страціў 0,18%.
☝️За дзевяць месяцаў 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 4,33% — чацвёрты паказчык на постсавецкай прасторы пасля Расіі (+7,93%), Украіны (+5,84%) і Малдовы (+5,75%). Менш долар падаражэў у краінах Балтыі (+3,48%) і Кыргызстане (+0,04%).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Спутник Беларусь"