"Ноч расстраляных паэтаў" у Ерэване была адзінай акцыяй на Каўказе "Спачатку нас было толькі трое, а потым падцягнуліся яшчэ іранскія актывісты. Тут ёсць дыяспара, якая, аказваецца, таксама салідарная з Беларуссю. Машыны праязджалі, нам рукамі махалі з праезнай часткі", — паведаміў "Позірку" беларускі палітуцякач Леў Міхееў. Акцыя адбывалася пад дажджом каля помніка армянскаму паэту Егішэ Чарэнцу, які таксама загінуў у турме ў 1937 годзе. Удзельнікі чыталі вершы Валерыя Маракова, Юркі Лявоннага, Алеся Дудара і ўсклалі кветкі. Паводле яго слоў, тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта савецкая спадчына. Пераследуюцца мова, традыцыі, культура і нацыянальная ідэнтычнасць. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Звяз беларусаў Арменіі "Беларусы АМ"