ЕС улічыць інфармацыю пра датычнасць "Беларуськалія" да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей — АПК Еўрапейская служба знешніх дзеянняў і шэраг краін ЕС адказалі на звароты намесніка кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі пра ролю "Беларуськалія" ў фінансаванні і арганізацыі незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. "Прадстаўленая вамі каштоўная інфармацыя будзе ўзятая пад увагу з мэтай далейшага ўзмацнення нашай наяўнай працы ў гэтай сферы", — гаворыцца ў адказе. Паводле Латушкі, ЕС даў ясны адказ. Замест аслаблення абмежаванняў рэжым атрымае новыя справы ці нават пашырэнне санкцыйных спісаў. Ён падкрэсліў, што "дыктатар і яго памагатыя павінны рыхтавацца не да вяртання на еўрапейскія рынкі, а да лавы падсудных". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Mali Desha / unsplash.com