Палітзняволенымі прызнана яшчэ шэсць чалавек Паводле "Вясны", сярод iх Iван Балашэнка, абвінавачаны па дзевяці артыкулах, уключаючы арт. 289 (акт тэрарызму), доўгі час знаходзіцца ў СІЗА. Ён — фігурант справы, звязанай з ByPol, прысуд яму вынесены 26 кастрычніка. Праваабаронцы лічаць пераслед усіх шасцярых палітычна матываваным і патрабуюць перагледзець прысуды і вызваліць палітвязняў. Заяву падпісалі "Вясна", Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЕН, БАЖ, Беларускі дом правоў чалавека, "Прававая ініцыятыва" і Lawtrend. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 mostmedia.io