Намеснік міністра абароны абвінаваціў Украіну ў псіхалагічным уздзеянні на прыгранічнае насельніцтва і вайскоўцаў Уладзімір Белы заявіў, што абстаноўка на беларуска-ўкраінскай мяжы "не пераходзіць у якую-небудзь крызісную плоскасць". Паводле яго слоў, мэтанакіраваных мер па эскалацыі з боку Украіны няма. Каментуючы заявы Кіева пра работу на тэрыторыі Беларусі рэтранслятараў для расійскіх БПЛА, Белы сказаў, што "гэтая абвінаваўчая рыторыка звязаная з палітычнымі працэсам. Паводле яго слоў, Мінск трымае групоўку войск прыкрыцця на паўднёвым кірунку, у якую ўваходзяць ССА, тэрытарыяльная абарона і атрады "народнага апалчэння". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ont.by