Па факце аварыі з трыма загінулымі падлеткамі ў Лельчыцкім раёне адкрыта крымінальная справа Паводле папярэдняй інфармацыі, пяць непаўналетніх жыхароў Лельчыц пасля сумеснага адпачынку вырашылі пакатацца па раёне. 17-гадовы юнак без дазволу ўзяў дома ключы ад "Аўдзі" старэйшага брата, сеў за руль і павёз прыяцеляў за горад. Аварыя здарылася каля 3:30, загінулі трое пасажыраў, кіроўца і яшчэ адзін 15-гадовы пасажыр шпіталізаваныя. Кіроўца і частка пасажыраў былі нецвярозыя. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"