Белгідрамет: першая дэкада лістапада чакаецца халадней за норму Паводле папярэдніх прагнозаў, тэмпературны рэжым у лістападзе чакаецца каля кліматычнай нормы (ад 0,3 да 3,4 градуса вышэй за нуль у залежнасці ад рэгіёна). У першай дэкадзе месяца прагназуецца тэмпература ніжэй за норму на 1 градус. Лістапад пачнецца з перабудовы атмасферных працэсаў: вецер "разгорне на паўночныя румбы" і адкрые шлях арктычнаму паветру. Калі 1 лістапада ноччу будзе ад мінус 1 да плюс 6, а днём — ад 4 да 10 цяпла, то да канца дэкады паказчыкі будуць на 2–3 градусы ніжэй. Часам пры праходжанні франтоў будуць дажджы, у другой палове наступнага тыдня — уперамешку з мокрым снегам. Упершыню снег убачаць жыхары паўночна-ўсходніх рэгіёнаў, але ўстойлівага покрыва не будзе. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"