Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
  1. edited

    Урад Расіі падоўжыў на восем месяцаў магчымасць увозу тавараў з Беларусі без забеспячальнага плацяжу Гэта датычыцца паставак праз расійска-беларускую мяжу ад беларускіх арганізацый і ІП. Раней імпарцёры былі вызваленыя ад залогу з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка 2026-га. Паводле закона № 101-ФЗ, перад увозам тавару імпарцёр павінен падаць электронную заяўку на пастаўку, унесці забеспячальны плацеж — залог не менш за суму ўсіх падаткаў, якія трэба будзе заплаціць за гэты тавар, — і перадаць перавозчыку атрыманы штрых-код, які пацвярджае выкананне папярэдніх крокаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 belarus.kp.ru

  2. edited

    В России пресекли перевозку в Беларусь 18 тонн огурцов с поддельным сертификатом Грузовик под управлением гражданина Беларуси следовал из Москвы на рынок “Бродок“ в агрогородке Ольшаны Столинского района Брестской области, сообщил Россельхознадзор. Материалы проверки направлены в правоохранительные органы для решения вопроса о возбуждении уголовного дела. Одновременно проводится административное расследование. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 (иллюстративное) allegro.pl

  3. edited

    Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускай кампаніі, якая ўдзельнічае ў распрацоўцы расійскай спадарожнікавай сістэмы Пра ўвядзенне санкцый супраць беларускага ЗАТ "АэраКасмічныя прыборы" паведаміла прэс-служба прэзідэнта Украіны. Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, беларускае прадпрыемства займаецца распрацоўкай і прататыпаваннем кампанентаў аэракасмічных сістэм для расійскага праекта спадарожнікавай сістэмы сувязі "Рассвет" (аналага амерыканскай сістэмы Starlink). Кіеў рэгулярна ўводзіць санкцыі ў дачыненні да беларускіх кампаній. У асноўным яны звязаныя з ваенна-прамысловым комплексам. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  4. edited

    Прадстаўнікі ЕС і Вялікабрытаніі наведалі Курапаты ў гадавіну расстрэлу беларускай інтэлігенцыі У прэс-рэлізе прадстаўніцтва ЕС у Беларусі адзначаецца, што, паводле некаторых ацэнак, колькасць забітых магла дасягнуць і нават перавысіць 100 тыс. “Археолагам удалося ўстанавіць Імёны толькі дваіх. Архівы па-ранейшаму закрытыя”, — канстатуе прадстаўніцтва. Амбасада Германіі па выніках візіту ў Курапаты адзначыла, што “кожны год многія беларусы ўшаноўваюць памяць гэтых забітых культурных дзеячаў”. “Памяць пра іх захоўваюць і падтрымліваюць і ў Германіі”, — гаворыцца ў паведамленні. ☝️Заходнія дыпламаты наведваюць ўрочышча Курапаты на паўночна-ўсходняй ускраіне беларускай сталіцы, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій 1937-41 гадоў, штогод у канцы кастрычніка. Для беларускіх грамадзян бяспечна можна шанаваць памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій толькі за мяжой. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

  5. edited

    ☝️“Аналітыка ад Позірку”. Литовские СМИ сообщают, что в 2025 году за чертой риска бедности находилось 22,6% жителей страны. Белорусская пропаганда с радостью подхватила эту новость. Однако пропагандисты умалчивают о том, что литовский порог риска бедности составляет почти 700 евро в месяц, а малообеспеченным оказывается существенная адресная поддержка. Что означает термин "риск бедности" в западных странах, как европейская статистика учитывает качество жизни и как это отличается от белорусского подхода, объясняет в материале для @pozirkonline экономист Алесь Гудия. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку

  6. edited

    Польшча ўнесла ў спіс "непажаданых" асоб 2,3 тыс. беларусаў Агульная колькасць асоб, унесеных у спіс замежнікаў, знаходжанне якіх на тэрыторыі Польшчы з'яўляецца непажаданым, складае 40.971, паведамляе газета Rzeczpospolita. З 1 студзеня да 30 верасня 2026 года ў спіс унесена 19.738 чалавек. Прыкладна кожны трэці "непажаданы" замежнік — грамадзянін Украіны. Усяго ў спісе 14,3 тыс. украінцаў, больш за 4 тыс. грузінаў, 3,5 тыс. расіян і 2,3 тыс. беларусаў. ☝️Праведзены "Позіркам" аналіз паведамленняў польскага памежнага ведамства паказаў, што за апошнія 43 тыдні на патрабаванне ўладаў Польшчу пакінулі 8,13 тыс. чалавек, з якіх не менш як 905 — грамадзяне Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Варшава. Фота: "Позірк"

  7. edited

    Мінскі метрапалітэн паведаміў пра збой абсталявання на станцыі "Каменная Горка" Інцыдэнт здарыўся ў 11:52. На станцыю "з тэхнічных прычын" не прыбыў састаў, які знаходзіўся ў тупіку. "На працягу некалькіх хвілін былі прынятыя аператыўныя меры па аднаўленні працаздольнасці абсталявання, і цягнік прыбыў на станцыю. Рух на Аўтазаводскай лініі не спыняўся", — гаворыцца ў паведамленні. "Каменная Горка" — найбольш загружаная станцыя сталічнага метро, якое складаецца з трох ліній і 36 станцый. Паводле даных перавозчыка, у 2025 годзе яна прыняла 19,1 млн чалавек. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 metropoliten.by

  8. edited

    За дзевяць месяцаў 2026 года ў ДТЗ загінула 77 пешаходаў За гэты перыяд у Беларусі здарылася 475 ДТЗ з удзелам пешаходаў, 424 з іх атрымалі траўмы, паведаміла ДАІ МУС. Адзначаецца, што прычынай 204 здарэнняў стала ненадаванне перавагі аўтамабілістамі. У 2025 годзе, паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць ДТЗ у краіне скарацілася на 6%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 avtogor.com.ua

  9. Вярхоўны суд прызнаў Аляксандра Буглая вінаватым у генацыдзе беларускага народа Суд устанавіў "больш за 33 эпізоды" злачыннай дзейнасці Буглая, у тым ліку наўмыснае пазбаўленне жыцця не менш як 174 чалавек, а таксама знішчэнне вёсак у Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях. Паколькі абвінавачаны памёр у 1990 годзе, суд вынес прысуд без прызначэння пакарання. Справа Буглая стала восьмай справай пра "генацыд беларускага народа", яна была накіраваная ў Вярхоўны суд 22 ліпеня. ☝️Незалежныя гісторыкі і эксперты лічаць, што ўлады выкарыстоўваюць гэтую тэму для дыскрэдытацыі апанентаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Мінск-навіны

  10. edited

    Трамп працягвае ціснуць на Літву ў пытанні транзіту беларускага калію — Politico Адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа працягвае аказваць ціск на Літву ў пытанні транзіту беларускага калію праз Клайпедскі порт, паведамляе выданне Politico. Робіцца гэта таму, што ЗША імкнуцца знізіць залежнасць ад Канады ў дачыненні да гэтага крытычна важнага інгрэдыента ўгнаенняў і дапамагчы знізіць выдаткі амерыканскіх фермераў. Паводле слоў чатырох еўрапейскіх чыноўнікаў, на якіх спасылаецца выданне, спецыяльны пасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл у апошнія тыдні прамацваў глебу ў размовах з літоўскімі дыпламатамі наконт змякчэння блакады тавараў з Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 belaruskali.by

  11. viral

    “Белавія” губляе “велізарныя сумы” праз удары ўкраінскіх БПЛА па аб’ектах у РФ — прадстаўніца кампаніі Нацыянальная авіякампанія “Белавія” нясе страты праз вайну Расіі супраць Украіны, вынікае са слоў прадстаўніцы кампаніі Кацярыны Радзішэўскай. Адказваючы на пытанне пра выдаткі, у прыватнасці, праз дронавыя атакі Украіны па аб’ектах у РФ, у выніку якіх перыядычна прыпыняюць працу расійскія аэрапорты, Радзішэўская сказала: “Безумоўна, так. Парадак [страт] ацаніць складана, але гэта велізарная сума”. Паводле яе слоў, закрыццё аэрапортаў у РФ пачасцілася ў другой палове 2026 года. Прадстаўніца “Белавія” нічога не сказала пра прычыны, чаму УСУ атакуюць расійскую інфраструктуру з дапамогай БПЛА. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае фота: "Позірк"

  12. Пасля інцыдэнтаў на мяжы з Беларуссю парламент Латвіі пашырыў паўнамоцтвы памежнікаў Як адзначаецца на сайце Сейма, змены прадугледжваюць права памежнікаў прымяняць фізічную сілу, спецыяльныя сродкі, зброю і службовых сабак для адбіцця нападаў на аб’екты, якія ахоўваюцца Дзяржаўнай памежнай аховай. ☝️Папраўкі дазваляюць прымяняць зброю без папярэджання, калі ў канкрэтнай сітуацыі такое папярэджанне немагчымае. Ад пачатку 2026 года латвійская памежная ахова зарэгістравала больш за 60 выпадкаў пашкоджання памежнай інфраструктуры. За ўвесь 2025 год было зафіксавана 23 такія выпадкі. Як адзначаў “Позірк”, за 27 дзён кастрычніка суседнія з Беларуссю краіны ЕС зафіксавалі 1.006 спроб парушэння мяжы з боку Беларусі, з якіх на Латвію прыпала 87,3%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Сейм Латвіі

  13. edited

    Ціханоўская: Рэжым спрабуе замяніць нашу гісторыю расійскай прапагандай, а культуру — “рускім светам” Аб важнасці памятаць пра злачынствы мінулага, каб яны ніколі не паўтарыліся, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 29 кастрычніка ў Таліне ў межах сустрэчы, прысвечанай “Ночы расстраляных паэтаў”, паведамляе прэс-служба палітыка. “Іх забілі не за тое, што яны ўчынілі нейкія злачынствы. Іх забілі за тое, што яны былі беларускімі галасамі. За тое, што пісалі па-беларуску. За тое, што верылі ў сваю краіну і яе будучыню”, — падкрэсліла дэмлідар. Ціханоўская заявіла, што і праз амаль 90 гадоў расійская палітыка не змянілася. Рэжым спрабуе замяніць беларускую гісторыю расійскай прапагандай, культуру — так званым “рускім светам”. ☝️У мерапрыемстве ўзяла ўдзел міністар культуры Эстоніі Хейдзі Пурга, яна прачытала са сцэны адзін з вершаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Офіс Святланы Ціханоўскай

  14. edited

    “Ноч расстраляных паэтаў” у Ерэване прайшла з удзелам іранцаў, якія выступаюць супраць рэжыму аятол Удзельнікі акцыі, сярод якіх быў высланы з Грузіі актывіст Леў Міхееў, чыталі вершы расстраляных беларускіх паэтаў, усклалі кветкі да помніка армянскаму паэту, празаіку і перакладчыку Егішэ Чаранцу. Да ўдзельнікаў далучыліся іранцы, якія выступаюць супраць рэжыму аятол у сваёй краіне. Яны прынеслі плакат салідарнасці з беларускім народам. “Мы шчыра ўдзячныя нашым іранскім сябрам за салідарнасць і падтрымку. Наша агульная барацьба супраць рэпрэсій і аўтарытарызму паказвае, наколькі трывалымі могуць быць сувязі паміж народамі, якія імкнуцца да свабоды“, — паведамляе Саюз беларусаў Арменіі. Мерапрыемствы пад агульнай назвай “Ноч (не)расстраляных паэтаў“ беларуская дыяспара праводзіць з 23 па 30 кастрычніка ў розных гарадах свету. Яны прысвечаныя гадавіне масавага расстрэлу ў Мінску ў ноч на 30 кастрычніка 1937 года прадстаўнікоў інтэлігенцыі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Саюз беларусаў Арменіі "Беларусы АМ"

  15. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 30 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Казкі ў Траецкім у Мінску (Музей гісторыі беларускай літаратуры, 19:00) ▪️Дзяды ў Вільнюсе (Smetonos g. 5, 18:00) ▪️Майстар-клас па ляльках-дзесяціручках у Раўбічах (Музей беларускага народнага мастацтва, 13:00) ▪️Ноч паэтаў з "Вольным хорам" у Варшаве (Duszpasterstwo Akademickie Św. Anny, 19:30) ▪️Паэтычная імпрэза "Ноч расстраляных паэтаў" у Беластоку (хаб "Новая зямля", 19:00) ▪️:B:N: у Гданьску (Paszcza Lwa, 19:00) ▪️Ноч паэтаў у Парыжы (87 boulevard Exelmans, 19:30) ▪️Ноч (не)расстраляных паэтаў у Вроцлаве (CUKR, 18:30) ▪️Аляксандр Чарнуха ў Лісабоне (Papoila Bar, 19:00) ▪️Хэлоўін у Варшаве (Беларускі моладзевы хаб, 19:00) ▪️Ноч паэтаў у Гданьску (Oblackie Centrum Edukacji i Kultury, 19:00)

  16. edited

    🌙 Галоўныя навіны 29 кастрычніка: ☝🏻Ціханоўская абмеркавала з кіраўніком МЗС Ірландыі падтрымку палітвязняў 😢 Бяляцкі: тое, што робіць Лукашэнка, — гэта "гандаль людзьмі" 🥷 Беларускіх журналістаў працягваюць абвяшчаць у міждзяржаўны вышук 👮‍♀️ Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек 🕊Беларусь задзейнічана ў гуманітарнай місіі ў акупаваных Расіяй Алешках 📷 Па ўсім свеце сёння праходзяць акцыі "Ноч (не)расстраляных паэтаў", фота: "Позірк"

  17. У Палату прадстаўнікоў накіраваны праект новай рэдакцыі закона “Аб ахове працы“ З улікам прапаноў спецыялістаў, якія непасрэдна займаюцца пытаннямі бяспекі працы, распрацаваны праект новай рэдакцыі закона “Аб ахове працы“, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Алег Токун на XII беларуска-расійскай навукова-практычнай канферэнцыі па пытаннях аховы працы. Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба Мінпрацы, дакумент, які распрацоўваўся больш за год, ужо знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Законапраект рыхтуюць да першага чытання. “За патрабаваннямі аховы працы стаяць жыцці і здароўе людзей, дабрабыт іх сем’яў. Таму важна папярэджваць няшчасныя выпадкі, не чакаючы трагедыі”, — сказаў намеснік міністра. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 1prof.by

  18. edited

    Прадстаўнік Мінтранса: Вядуцца перамовы пра адкрыццё авіяспалучэння паміж Беларуссю і ЗША Сказаць, што пасля зняцця амерыканскіх санкцый з авіяцыйнай галіны Беларусі стала “зусім проста”, будзе “няправільна”, заявіў на прэс-канферэнцыі 29 кастрычніка дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Ігар Голуб. Паводле яго слоў, “ужо сёння можна казаць пра новыя набыткі” — “папаўненне парку кампаніі “Белавія”. Акрамя таго, дадаў Голуб, “з’явіліся зрухі ў тэхнічным абслугоўванні гэтых самалётаў”. Чыноўнік адзначыў, што ідуць перамовы пра “адкрыццё новых напрамкаў”. “Пытанне разглядаецца выключна ў станоўчым ключы. Чакаецца яшчэ большае нарошчванне ўзаемадзеяння, зняцце асобных абмежаванняў, адкрыццё авіязносін са Злучанымі Штатамі Амерыкі, якое ў нас стаіць у плане перспектывы”, — падкрэсліў Голуб. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Белавія"

  19. edited

    Лукашэнка дазволіў дыстанцыйны гандаль ювелірнымі вырабамі пры ўмове іх маркіроўкі Указ “Аб гандлі маркіраванымі ювелірнымі вырабамі” падпісаў 29 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба. Суб’екты гаспадарання атрымаюць права гандляваць праз інтэрнэт айчыннымі ювелірнымі вырабамі пры ўмове іх маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі. Указ накіраваны на “пашырэнне прысутнасці беларускіх вытворцаў ювелірных вырабаў на ўнутраным рынку і павышэнне канкурэнтаздольнасці іх прадукцыі за кошт прыцягнення больш шырокага кола спажыўцоў”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 https://vigorius.lv

  20. Па ўсім свеце сёння праходзяць акцыі "Ноч (не)расстраляных паэтаў" У ноч на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя прадстаўнікі беларускай інтэлектуальнай эліты, у тым ліку 22 літаратары. На працягу дзесяцігоддзяў памяць пра іх вярталася ў грамадскую прастору праз навуковыя даследаванні, пошукі страчаных твораў, літаратурныя чытанні і акцыі ў Курапатах. Пасля 2020 года масавыя публічныя мерапрыемствы ў Беларусі сталі значна больш рызыкоўнымі, але традыцыя згадваць гэты дзень працягваецца ў беларускіх супольнасцях за мяжой. Адна з такіх акцыяў 29 кастрычніка прайшла ў польскім Беластоку. 📷 "Позірк"

  21. Older posts