Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 8 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
edited
Падчас вучэнняў на БелАЭС абмяркоўвалася ёдная прафілактыка Астравецкага раёна на выпадак надзвычайнага здарэння
Пра гэта, паводле Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, учора паведаміў галоўны ўрач Астравецкай раённай бальніцы Уладзімір Мажэйка.
“Рэгулярнае правядзенне падобных вучэнняў з’яўляецца гарантыяй таго, што ў выпадку рэальнай аварыі кожны ўдзельнік будзе ведаць свае абавязкі і дзейнічаць максімальна эфектыўна”, — заявіў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Сяргей Лапановіч.
☝️Збудаванне БелАЭС паблізу Астраўца завяршылася восенню 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 Архіўнае фота: minenergo.by
edited
🌙 Галоўныя навіны 16 кастрычніка:
⛓️ Дзяржава атрымлівае выгаду ад прымусовай працы — праваабаронцы
🙅♂️Лукашэнка: Расія яшчэ можа ваяваць ва Украіне, але знясіленне вельмі моцнае
⚽️ Праблемы беларускага футбола крыюцца ў кваліфікацыі трэнераў, кіраванні, медзабеспячэнні — міністр спорту
🔫 Лукашэнка запатрабаваў, каб удзельнікі народнага апалчэння навучыліся “ўхіляцца ад кулі”
💸 Набліжаны да Лукашэнкі бізнесмен Верабей: Я не хацеў бы ў дзяржавы нешта браць
📷 Туманны Мiнск
Крынiца: Instagram@shnaroufpv
edited
В Брестской области взыскано более 103 тыс. рублей расходов ФСЗН на медпомощь пострадавшим от преступлений
За 2026 год предъявлено 46 таких исков. В одном из случаев прокурор Бреста предъявил иск к 15-летнему подростку, который в августе 2025 года на арендном электросамокате сбил женщину.
Уголовное дело не возбуждалось — подросток не достиг возраста ответственности. Из ФСЗН пострадавшей выплатили 2,5 тыс. рублей пособия, и суд взыскал эту сумму с виновного. Если у несовершеннолетнего нет доходов, недостающую часть возмещают родители.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 mazyr.by
edited
Набліжаны да Лукашэнкі бізнесмен Верабей: Я не хацеў бы ў дзяржавы нешта браць
Бізнесмен таксама заявіў, што перадача дзяржавай тых ці іншых актываў для развіцця праектаў не з’яўляецца бязвыплатнай.
"Я не хацеў бы, каб яно перадавалася. Мы ўсе аплацім, што вінныя будзем дзяржаве за сельгасугоддзі або прадпрыемствы. Я не хацеў бы ў дзяржавы нешта браць. Як бізнесмен мяркую, што дзяржаве трэба даваць. І кожны бізнесмен павінен быць карысным дзяржаве і грамадству. Тады гэта правільны і добры бізнэсмэн. Толькі браць у дзяржавы — гэта не маё, я гэтага не хацеў бы",
— падкрэсліў ён.
☝️Напярэдадні Лукашэнка паабяцаў Вераб'ю зямлі для вытворчасці кармоў і фінансавую падтрымку. Верабей — буйны бізнесмен з Наваполацка, якога ў СМІ называюць адным з галоўных "кашалькоў" Лукашэнкі.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 tut.by
edited
Праблемы беларускага футбола крыюцца ў кваліфікацыі трэнераў, кіраванні, медзабеспячэнні — міністр спорту
Таксама Сяргей Кавальчук заявіў, што галоўнае — кваліфікацыя трэнераў. Інфраструктура створана, але "яна сама па сабе медалі не выйграе".
Лукашэнка ў чэрвені заявіў:
"Калі футбалісты будуць гуляць так, як у нас хакеісты, я з задавальненнем буду надаваць увагу і футболу. Але там пакуль няма на што глядзець". У 2024 годзе ён казаў, што спартыўныя дасягненні "нікуды не прыдатныя".
☝️Праз вайну супраць Украіны беларускі футбол пад частковымі санкцыямі — хатнія матчы толькі на нейтральных палях.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 Daniel Norin / unsplash.com
edited
Лукашэнка: Трампу не варта дыктаваць Украіне, хто павінен быць прэзідэнтам
Але ён пагадзіўся з неабходнасцю выканання Зяленскім абяцання абмежавацца адным тэрмінам. Паводле яго слоў, "хто будзе прэзідэнтам, вырашыць украінскі народ", і на выбары трэба ісці, але дыктаваць не варта.
Лукашэнка адзначыў, што Зяленскі трапіў у залежнасць ад ЗША, таму Трамп і цісне. Ён таксама заклікаў іншыя краіны не трапляць у залежнасць ад буйных дзяржаў, прывёўшы ў прыклад Беларусь і Расію.
“Сябруй з імі, рабі ўсё неабходнае, каб яны падтрымлівалі з табой сяброўства. Мы з Расіяй сябруем, робім усё, каб Расія бачыла ў нас каштоўнасць”,
— сказаў Лукашэнка.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
Польшча 30 дзён не адзначае актыўнасці мігрантаў ля сваёй мяжы з Беларуссю
30 верасня кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў пра "невялікую адлігу" ў стасунках з Мінскам. Паводле яго слоў, гэта стала магчымым таму, што беларускія ўлады вызвалілі Анджэя Пачобута і дазволілі яму прыехаць у Беларусь і пакінуць яе. Таксама спыніліся кантрабандныя паветраныя шары з Беларусі, а на ўсходняй мяжы спакойна.
Пры гэтым Сікорскі лічыць гэта не заслугай Мінска, а следствам таго, што Польшча выдаткавала больш за мільярд еўра на загароду і бяспеку мяжы.
Лукашэнка 13 кастрычніка на нарадзе з сілавікамі заявіў:
"Дзякуй ім, што яны пабудавалі гэты плот. У выпадку агрэсіі з іх боку ім прыйдзецца гэты плот пераадольваць. Гэта нам выгадна".
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 strazgraniczna.pl
Яшчэ 8 чалавек прызнана палітвязнямі
Цяпер гэты статус маюць 886 чалавек. Паводле "Вясны", палітвязнямі прызнаныя Віктар Масько (4 гады), Галіна Усцюгова (тэрмін невядомы), Антон Дакучаеў (2,5 года), Інга Казючыц (пад вартай), былы супрацоўнік міліцыі Сяргей Казінскі (8 гадоў), пілот Святаслаў Падвашэцкі (13 гадоў), падпалкоўнік у адстаўцы Дзмітрый Зара (пад вартай) і Аляксандр Руткевіч (тэрмін невядомы).
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна перагледзець прысуды і меры стрымання ў дачыненні да ўсіх палітвязняў, вызваліць іх, а таксама спыніць палітычныя рэпрэсіі.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Дзяржава атрымлівае выгаду ад прымусовай працы — праваабаронцы
На сайд-івэнце "Дзяржаўны бізнес рэпрэсій: прымусовая праца ў Беларусі" ў Варшаве праваабаронцы заявілі, што беларуская дзяржава стварае і адмініструе механізмы, праз якія людзей прымушаюць працаваць, і атрымлівае з гэтага выгаду.
Спецдакладчык ААН па Беларусі Нілс Муйжніекс адзначыў, што палітвязні часта падвяргаюцца небяспечным умовам працы, а адмова можа прывесці да крымінальнага пераследу. Ён рэкамендаваў ліквідаваць лячэбна-працоўныя прафілакторыі (ЛПП).
Сябра праўлення "Вясны" Валянцін Стэфановіч назваў ЛПП рудыментам савецкай сістэмы, куды штогод ізалююць мінімум сем тысяч чалавек. Дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі расказаў пра прымусовую працу ў 82 сацыяльных пансіянатах, дзе жыве каля 23 тыс. чалавек.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
КДБ унёс у спіс "тэрарыстаў" яшчэ дзевяць чалавек, у тым ліку 5 завочна асуджаных прадстаўнікоў палка Каліноўскага
У яго ўнесеныя Эдуард Курляндчык, Юрый Макітаў, Крысціна Станкевіч, Міхаіл Чупрынскі, Мікалай Бойка, Наталля Нікіціна, Юлія Нікіціна, Андрэй Кашанскі і Арцём Літвінка.
Прадстаўнікі палка Каліноўскага Бойка, Макітаў, Нікіціна, Станкевіч (пазыўны "Чабор") і Чупрынскі сёлета 14 верасня завочна прыгавораныя Мінскім гарадскім судом да доўгіх тэрмінаў пазбаўлення волі.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 Telegram@Belwarriors
edited
Двое расіян затрыманыя з нарказмяшчальнымі прэпаратамі пры ўездзе ў Беларусь
Абодва інцыдэнты адбыліся ў пункце пропуску Брэст, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт
Першы датаваны 13 кастрычніка. 51-гадовы грамадзянін Расіі, які пастаянна пражывае ў Бельгіі, спрабаваў правезці 108 абязбольвальных таблетак “Трамадол“.
У другім інцыдэнце, які здарыўся 14 кастрычніка, 71-гадовы мужчына вёз 570 блістараў з “Марфінам” і 14 блістараў з “Золпідэмам”.
☝️Як паведамляў “Позірк”, паводле даных Вярхоўнага суда, у 2025 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса павялічылася на 7,9% у параўнанні з 2024-м.
✅ Падрабязнасці
📷 (ілюстрацыйнае) ДПК
Дырэктара сельгаспрадпрыемства ў Гомельскай вобласці абвінавачваюць у незаконным продажы сена
Паводле звестак міліцыі, 35-гадовы кіраўнік выкарыстоўваў тэхніку прадпрыемства для выканання работ “на палях, якія належаць фізічным асобам”.
“Паводле яго ўказання работнікі ажыццяўлялі прэсаванне, пагрузку і транспарціроўку сена. Для ўтойвання фактаў нямэтавага выкарыстання транспарту і спісання гаруча-змазачных матэрыялаў у дарожныя лісты сістэматычна ўносіліся загадзя ілжывыя звесткі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Распачатая крымінальная справа паводле артыкула аб перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў.
✅ Падрабязнасці
📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com
edited
Кіроўца аўтобуса аштрафаваны за спробу незаконнага ўвозу ў Беларусь ветпрэпаратаў
Пра спробу незаконнага ўвозу праз пункт пропуску Брэст 311 упаковак ветэрынарных лекаў коштам каля 243 тыс. рублёў паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.
46-гадовы кіроўца рэйсавага аўтобуса не указаў у дэкларацыі лекі і цяпер прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Яму прызначаны штраф у памеры 20 базавых велічынь з канфіскацыяй незадэклараванага тавару.
✅ Падрабязнасці
📷 ДМК
edited
Усе асноўныя валюты падаражэлі на апошніх біржавых таргах тыдня
📈 Курс долара вырас да 3,0098 рубля (+0,02%), юаня — да 4,5061 за 10 (+0,1%), расійскага рубля — да 3,604 за 100 (+0,01%), еўра — да 3,388 (+0,49%).
☝️На гэтым працоўным тыдні курс долара знізіўся на 0,97% (з 3,0392 да 3,0098 рубля). За дзевяць месяцаў года афіцыйны курс амерыканскай валюты вырас на 4,33% (з 2,9027 да 3,0285 рубля).
✅ Падрабязнасці
📷 (ілюстрацыйнае) Eric Prouzet / unsplash.com
edited
Лукашенко: Россия еще может воевать в Украине, но истощение очень сильное
По словам политика, которого цитирует его пресс-служба, завершение войны необходимо, и в этом заинтересованы как Украина, так якобы и Россия, поскольку война приводит к негативным последствиям для обеих стран.
“Да, Россия мощнее, крепче, она еще может долго воевать, — сказал Лукашенко. — Но все равно истощение очень сильное, влияние на экономику огромное, вы это тоже видите“.
☝️Режим Лукашенко предоставил армии РФ территорию для нападения на соседнюю страну зимой и весной 2022 года, а затем из Беларуси велись обстрелы украинских городов. По данным журналистов-расследователей, многие белорусские предприятия работают на российский ВПК.
✅ Подробности
📷 пресс-служба Лукашенко
Першы амбасадар Амана з рэзідэнцыяй у Мінску прыступіў да выканання абавязкаў
Аб уручэнні амбасадарам Амана ў Беларусі Насэрам Сулейманам Хамадам аль-Харці копій даверчых грамат міністру замежных спраў Максіму Рыжанкову паведаміла прэс-служба беларускага дыпламатычнага ведамства.
Беларусь і Аман прынялі рашэнні адкрыць амбасады на тэрыторыі адзін аднаго ў лютым 2026 года.
👆17 сакавіка 2026 года пачало дзейнічаць пагадненне аб узаемнай адмене віз. Яно было падпісана восенню 2025 года падчас візіту ў Мінск султана Амана.
✅ Падрабязнасці
📷 (ілюстрацыйнае) minsknews.by
Лукашэнка запатрабаваў, каб удзельнікі народнага апалчэння навучыліся “ўхіляцца ад кулі”
“Некалькі парадаў” па падрыхтоўцы атрадаў народнага апалчэння даў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Верхнядзвінскі раён.
“Галоўнае — гэта нават не стральба. Галоўнае — гэта фізічная падрыхтоўка. Вы павінны навучыцца ўхіляцца ад кулі”, — завіў палітык работнікам гаспадаркі "Чырвоны бор", з якіх створаны атрад.
👆Раней Лукашэнка казаў, што ў выпадку ваенных дзеянняў атрады народнага апалчэння могуць трансфармавацца ў партызанскі рух і стаць рэзервам для тэрытарыяльнай абароны.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі
edited
Былымі палітвязнямі прызнана яшчэ 13 чалавек
У спіс уключаныя: Дзмітрый Дзік, Аляксандр Зямянцаў, Віктар Койпаш, Яўген Міласердаў, Аляксандр Палячонак, Вадзім Пашкоўскі, Святлана П’янава, Злата Скобнікава, Алена Таленец, Андрэй Ходар, Людміла Царова, Павел Цароў, Сяргей Чаравака.
Паводле праваабаронцаў, пераслед гэтых людзей ацэньваецца як “палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоды выказвання свайго меркавання ў дачыненні да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта [2020 года] і іншых грамадска значных падзей”.
Праваабарончая супольнасць пачала прысвойваць статус былых палітвязняў людзям, якія яго не мелі падчас знаходжання ў няволі, увосень 2023 года. Паводле звестак “Вясны”, на 16 кастрычніка ў краіне налічваецца 878 палітвязняў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
За дзевяць месяцаў прамвытворчасць вырасла на 0,5%
У студзені — верасні яна склала ў бягучых цэнах 166,4 млрд рублёў — на 0,5% больш, чым за тры кварталы 2025-га, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені прамвытворчасць скарацілася на 3,4%, студзені — лютым — на 3,7%, студзені — сакавіку — на 3,4%, студзені — красавіку — на 2,5%, студзені — траўні — на 1,4%, студзені — чэрвені — 0,7%; у студзені — ліпені — павялічылася на 0,1%, студзені — жніўні — на 0,2%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) трактор.бел
edited
У студзені — верасні аб’ём грузаперавозак вырас на 2,9%
На пачатку года фіксавалася зніжэнне, але з сярэдзіны вясны адзначаўся рост, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
☝️У 2025 годзе аб’ём грузаперавозак знізіўся на 2,6%. Зніжэнне фіксавалася таксама у 2019-м — на 5,8%, 2020‑м — на 5,9%, 2021‑м — на 3,6%, 2022‑м — на 25,4%, 2023‑м — на 17,7%. У 2024-м назіраўся рост на 1,5%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) Дзяржаўны мытны камітэт