Дырэктара сельгаспрадпрыемства ў Гомельскай вобласці абвінавачваюць у незаконным продажы сена Паводле звестак міліцыі, 35-гадовы кіраўнік выкарыстоўваў тэхніку прадпрыемства для выканання работ “на палях, якія належаць фізічным асобам”. “Паводле яго ўказання работнікі ажыццяўлялі прэсаванне, пагрузку і транспарціроўку сена. Для ўтойвання фактаў нямэтавага выкарыстання транспарту і спісання гаруча-змазачных матэрыялаў у дарожныя лісты сістэматычна ўносіліся загадзя ілжывыя звесткі”, — гаворыцца ў паведамленні. Распачатая крымінальная справа паводле артыкула аб перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў. ✅ Падрабязнасці 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com