Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 9 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
edited
Асноўная версія гібелі чалавека на пажары ў мінскім інтэрнаце — неасцярожнае курэнне
Следчы камітэт паведаміў аб праверцы ў сувязі з гібеллю 36-гадовага мужчыны на пажары ў інтэрнаце на праспекце Пушкіна ў Мінску.
Разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару, асноўная — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Следчы камітэт
edited
За дзевяць месяцаў ВУП вырас на 2% — Белстат
У бягучых цэнах ВУП склаў 237 млрд рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
☝️Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын 2 верасня пасля дакладу Аляксандру Лукашэнку заявіў, што ва ўрада “пэўны аптымізм у эканоміцы ёсць”. “І рост ВУП за сем месяцаў, і мы бачым тэндэнцыі да канца бягучага года”, — сцвярджаў чыноўнік.
👆Паводле звестак Белстата, аб’ём ВУП у 2025 годзе вырас на 1,3% (286,7 млрд рублёў). У 2024 годзе рост склаў 4%, у 2023 — 3,9%. У 2022-м ВУП знізіўся на 4,7%, 2021-м — вырас на 2,3%, 2020-м — скараціўся на 0,9%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) unsplash.com
edited
Загадчыца парку атракцыёнаў у Магілёве асуджана на 2,5 года калоніі-пасялення па справе аб гібелі 18-гадовага стажора
25-гадовая жанчына прызнаная вінаватай у парушэнні "правілаў тэхнікі бяспекі і іншых правілаў аховы працы службовай асобай, адказнай за іх выкананне", што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, паведамляе Генеральная пракуратура.
Акрамя таго уласніка атракцыёну на карысць маці загінулага спагнана 150 тыс. рублёў у кошт кампенсацыі маральнай шкоды.
Як устаноўлена ў судзе, 1 траўня 2026 года 18-гадовы навучэнец другога курса каледжа працаваў на атракцыёне “Сальта” ў Магілёве. Рухомая частка атракцыёну ўдарыла маладога чалавека па галаве. Ён памёр на месцы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Следчы камітэт
edited
17-гадовы матацыкліст затрыманы ў Кармянскім раёне — быў нецвярозы, не меў правоў кіроўцы
Увагу супрацоўнікаў ДАІ прыцягнуў “матацыкл, які рухаўся без уключаных светлавых прыбораў”. На патрабаванне спыніцца кіроўца не адрэагаваў і паспрабаваў уцячы, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
Высветлілася, што матацыклам кіраваў жыхар Кармы, медыцынскі агляд паказаў наяўнасць у яго 0,84 праміле алкаголю. Непаўнагадовы не меў права кіравання транспартным сродкам. У дачыненні да кіроўцы складзена чатыры адміністрацыйныя пратаколы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Відэа: УУС Гомельскага аблвыканкама / стоп-кадр: "Позірк"
МУС адзначыла ўнёсак “пільных грамадзян” у выяўленне нелегальных мігрантаў у Мінску
У рэлізе ГУУС Мінгарвыканкама гаворыцца, што падчас спецыяльнай комплекснай аперацыі “Нелегал” міліцыя правяла мерапрыемствы, накіраваныя на “спыненне нелегальнай міграцыі”. З інфармацыяй дапамаглі “пільныя грамадзяне”.
Адзначаецца, што ў дачыненні да парушальнікаў прынятыя “меры прававога ўздзеяння”, у тым ліку рашэнні аб выправаджэнні з Беларусі.
☝️З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца міграцыйны крызіс, які ўлады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Відэа: ГУУС Мінгарвыканкама / стоп-кадр: "Позірк"
edited
Чатыры чалавекі сталі ахвярамі агню за мінулыя суткі — МНС
Смяротныя выпадкі ўчора зафіксаваныя ў Светлагорскім і Хойніцкім раёнах (Гомельская вобласць), Клімавіцкім раёне (Магілёўская вобласць), а таксама ў Мінску, вынікае са зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
☝️Паводле звестак МНС, з пачатку года на пажарах у Беларусі загінула 413 чалавек (год таму 401, +3%).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
☝️“Аналітыка ад Позірку”. Статистика международных денежных переводов демонстрирует, что эмигрировавшие белорусы все больше денежных средств переправляют на родину.
Беларусь пока далека от классических моделей стран, где денежные потоки диаспоры превратились в один из ключевых факторов экономики, но тенденция в этом направлении просматривается довольно устойчивой.
Дело в том, что после событий 2020 года уехали преимущественно трудоспособные, молодые и образованные люди, которые могли быть драйвером белорусской экономики. Будучи оторванными от дома, они сохраняют связи с Беларусью на уровне семейной экономики, пишет в своем материале для @pozirkonline экономист Алесь Гудия.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
Пажар у інтэрнаце на праспекце Пушкіна ў Мінску — загінуў чалавек
Прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях апублікавала кадры тушэння, якія дазваляюць выказаць меркаванне, што ўчорашні пажар быў у інтэрнаце № 1 УП “Мінскаблсельбуд” (пр. Пушкіна, 20).
“Падчас выведкі ў пакоі, што гарэў, без прытомнасці былі знойдзеныя двое пацярпелых: мужчына і жанчына, — гаворыцца ў паведамленні. — Іх вынеслі з небяспечнай зоны і перадалі медыкам. Пасля рэанімацыйных мерапрыемстваў пацярпелая жанчына апрытомнела. <...> Медыкі канстатавалі смерць мужчыны”.
Адзначаецца, што “работнікі МНС выратавалі 11 чалавек, з іх 5 дзяцей. Усе яны не пацярпелі. Таксама ратавальнікі эвакуявалі яшчэ 40 чалавек”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Відэа: прэс-служба МНС / стоп-кадр: "Позірк"
Ідэолагі назвалі грамадзянскі шлюб і змену партнёраў “рэальнасцю, якая палохае” і пагрозай нацыянальнай бяспецы
Такая думка змяшчаецца ў метадычных матэрыялах, падрыхтаваных для інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, якія 15 кастрычніка праводзілі штомесячны “адзіны дзень інфармавання насельніцтва“.
Паводле ідэолагаў, “спрошчаныя формы стасункаў (напрыклад, грамадзянскі шлюб, змена партнёраў) могуць зніжаць узровень узаемнай адказнасці, што прыводзіць да росту колькасці разводаў і павелічэння колькасці няпоўных сем’яў”.
☝️Хваравітае стаўленне ўладаў да жадання грамадзян самім уладкоўваць сваё жыццё выяўлялася і раней. Вясной Лукашэнка падпісаў закон “Аб змене кодэксаў у пытаннях адміністрацыйнай адказнасці“, якім уведзеная адказнасць за “прапаганду гомасэксуальных стасункаў, змены полу, педафіліі і бяздзетнасці”. Эксперты ААН адразу адзначылі, што гэта прывядзе да “інстытуцыяналізацыі дыскрымінацыі і значнага павышэння рызык рэпрэсій“.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Вадзім Папіра / unsplash.com
Амбасадар Беларусі абмеркаваў з кіраўніцтвам Мінгандлю Турцыі маршруты і ўмовы дастаўкі грузаў паміж краінамі
Пытанні “пашырэння гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай супрацы” абмеркаваў учора з намеснікам міністра гандлю Турцыі Мустафой Тузджу амбасадар Беларусі Анатоль Глаз.
Паводле інфармацыі беларускага знешнепалітычнага ведамства, бакі “адзначылі рост узаемнага тавараабароту ў 2026 годзе і пацвердзілі намеры нарошчваць аб’ёмы гандлю і пашыраць наменклатуру прадукцыі, якая пастаўляецца”.
Глаз і Тузджу, як сцвярджаецца, “пацвердзілі гатоўнасць да працягу актыўнага дыялогу і паслядоўнай рэалізацыі ўсіх дасягнутых дамоўленасцяў”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 atk.by
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 16 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Прэзентацыя кнігі Аляксея Дзікавіцкага "Вяртанне Эльзы" ў Беластоку (Цэнтр беларускай культуры, 17:30)
▪️Спектакль "Pułapka na ptaki" ў Варшаве (Teatr Druga Strefa, 21:00)
▪️Лекцыя "Кветкаслоў: ад старажытных лекараў да вялікіх мастакоў" у Мінску (Музей Ван Гога, 19:30)
▪️Майстар-клас па пляценні павука ў Варшаве (Hoża 52, 18:30)
▪️Беларускі вечар у Варшаве (Biblioteka MDM, 17:30)
▪️Выстава "Luft suchen I" у Берліне (куратарская экскурсія з Liso Stec і размова з прадстаўніцамі "Ambasada Kultury" Валянцінай Кісялёвай і Ганнай Чыстасердавай, Halfsister Berlin, 18:30)
▪️Фотавыстава Аляксандра Гіля "Эўрыстычныя падарожжы" ў Гродне (Выставачная зала, вул. Ажэшкі, 17:30)
🌙 Галоўныя навіны 15 кастрычніка:
☝🏻 Ціханоўская заклікала краіны АБСЕ супрацьдзейнічаць транснацыянальным рэпрэсіям
✈️ На вучэннях АДКБ у Беларусі адпрацавана дастаўка гуманітарнай дапамогі насельніцтву
💚Лукашэнка паабяцаў набліжанаму бізнесмену Вераб'ю фінансавую дапамогу і землі для развіцця аграбізнесу
🖼Ініцыятыва MALDZIS набыла тры гістарычныя фатаграфіі, звязаныя з радзімай Касцюшкі
🙈Пярцоў палохаў студэнтаў у Лідзе "алгарытмамі сацсетак" і чайлдфры
📷 У беларускім сегменце Threads ходзіць жарт: у сапраўднага беларуса цяпер пад дзвярыма павінна быць два дыванкі — для гасцей і для сілавікоў.
В Минском районе замечены двое школьников, ехавших на поезде, зацепившись за вагон
Камеры видеонаблюдения на железнодорожной станции Колодищи (Минский район) зафиксировали двоих школьников, которые ехали на поезде, зацепившись за вагон, следует из информации пресс-службы УВД Миноблисполкома.
Старший инспектор группы общественной безопасности на транспорте областного УВД Татьяна Субоч в видеокомментарии, опубликованном 15 октября в телеграм-канале МВД, сообщила, что по данному факту проводится проверка.
“Действиям нарушителей будет дана правовая проверка“,
— заявила она.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 стоп-кадр: "Позірк"
edited
Вільнюскі саміт свабоды заклікаў улады Беларусі вызваліць усіх палітвязняў
Заклік ўтрымліваецца ў супольнай заяве, якую 15 кастрычніка прынялі ўдзельнікі саміта.
Апрача кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў Літвы і міжнароднай праваабарончай арганізацыі Freedom House, якія выступілі арганізатарамі форуму, у ім узялі ўдзел літоўскія парламентарыі, прадстаўнікі замежных дзяржаў, грамадзянскай супольнасці, эксперты ў галіне правоў чалавека, а таксама былыя палітвязні, праваабаронцы з Беларусі, Расіі, Кубы, Венесуэлы і Украіны.
Аўтары заявы віталі дыпламатычныя намаганні ЗША, якія спрыялі вызваленню шэрагу беларускіх і венесуэльскіх вязняў, заклікалі неадкладна і безумоўна вызваліць астатніх і гарантаваць ім “права заставацца ў сваіх краінах і карыстацца ўсімі правамі чалавека і асноўнымі свабодамі”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
За 9 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі USB-назапашвальнікі, запалкі і білеты на электрычкі
Флэш-назапашвальнікі USB з картамі памяці, запалкі і білеты на прыгарадныя цягнікі эканомкласа (сінія электрычкі) сталі лідарамі па падаражанні ў студзені — верасні 2026 года сярод тавараў (без уліку сезонных) і паслуг, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата.
Рост цэн склаў адпаведна 30,85%, 28,54% і 26,79% пры агульнай інфляцыі 3,60%.
Сярод несезонных харчтавараў апераджальнымі тэмпамі раслі цэны на ікру ласасёвых рыб (+16,71%), нераздзеланую марожаную рыбу (трасковыя, скумбрыевыя) (+15,85%), воцат (+11,13%), соду (+10,35%).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 kolodischi.by
edited
В Беларуси нет очереди многодетных на жилье — получают в течение года, утверждает Лукашенко
“Когда такое было? Никогда не было. И мы небогатая страна… Мы от этой политики не отойдем“,
— цитирует политика его пресс-служба.
Лукашенко также заявил, что не снимает с себя “ответственности за третьего ребенка“.
“Правда, сейчас вал пошел писем: “Александр Григорьевич, вы обещали, а у меня трое“. Ну так мы помогаем. Некоторые троих родили сразу. Это единицы, несколько десятков. Мы выделили им жилье. Троих выносить, родить — это же нелегко“,
— сказал он.
Это заявление Лукашенко сделал, посещая 15 октября Верхнедвинский район Витебской области.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
За три квартала МАРТ проверил интернет-ресурсы 107 доминантов
По итогам проверок выявлено всего четыре нарушения, сообщает пресс-служба ведомства.
В основном, как отмечается, они касались законодательства о защите прав потребителей и торговле, в том числе в части “дистанционной торговли через интернет-магазин без включения сведений о нем в Торговый реестр”.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
Літоўскія памежнікі прымусова пасадзілі чарговы беспілотнік з беларускімі цыгарэтамі
Дрон з грузам кантрабандных цыгарэт быў прымусова пасаджаны ў ноч на 14 кастрычніка ў Шальчынінкайскім раёне Літвы, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) пры МУС гэтай балтыйскай краіны.
Паводле інфармацыі ведамства, гэта адбылося ў так званай Дзевянішкскай пятлі — тэрыторыі Літвы, з трох бакоў акружанай Беларуссю.
На досвітку супрацоўнікі САДМ выявілі два скруткі, а пасля пашкоджаны пры падзенні беспілотнік. У скрутках знаходзілася 1 тыс. пачкаў цыгарэт NZ Gold і Minsk Super Slims з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт грузу з улікам абавязковых да выплаты ў Літве падаткаў — 5.520 еўра.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 САДМ Літвы
edited
"Нараджайце, а то чалавецтва знікне": Пярцоў палохаў студэнтаў у Лідзе "алгарытмамі сацсетак" і чайлдфры
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Пярцоў прыехаў у Лідскі каледж з лекцыяй пра дэмаграфію і "заходнія пагрозы". Экс-міністр інфармацыі заявіў падлеткам, што лічбавыя гіганты праз тэлефоны і закрытыя чаты чытаюць іх асабістыя паведамленні, каб падкідваць "шкодныя ідэалогіі" — у тым ліку адмову ад дзяцей і шлюбу.
Паводле чыноўніка, за свядомай бяздзетнасцю і "нетрадыцыйнымі стасункамі" стаіць прамы шлях да "спынення чалавечага роду". Ён заклікаў моладзь не пратэставаць супраць парадаў бацькоў, а замест гэтага шукаць пару, хадзіць у праваслаўную царкву і нараджаць як мінімум трох дзяцей — каб "папоўніць страшныя страты мінулых войнаў" і даць эканоміцы новыя працоўныя рукі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МУС
edited
☝️ "Аналітыка ад Позірку". Сяргей Ціханоўскі заклікаў перабудаваць структуру і працу беларускай апазіцыі, прапанаваўшы стварыць назіральную раду ("борд") з удзелам галоўных лідэраў 2020 года і стварыць Аб’яднаны офіс дэмакратычных сіл.
Аднак гісторыя беларускай апазіцыі ўжо ведае мноства спробаў аб’яднання — ад "Пяцёркі плюс" і АДС да цяперашняй Каардынацыйнай рады, якую крытыкуюць за адарванасць ад рэальнасці і скандалы. Голас Ціханоўскага адлюстроўвае агульную фрустрацыю і крызіс у дэмакратычным асяроддзі, але ці рэалістычны ягоны план?
Чаму ідэя назіральнай рады рызыкуе паўтарыць сцэнар мінулых няўдалых кааліцый, чаму каманда Святланы Ціханоўскай наўрад ці пагодзіцца на такія рэформы і ці здольныя структурныя навацыі пераадолець палітычнае бязчассе — тлумачыць у сваім матэрыяле для @pozirkonline палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку