Былымі палітвязнямі прызнана яшчэ 13 чалавек У спіс уключаныя: Дзмітрый Дзік, Аляксандр Зямянцаў, Віктар Койпаш, Яўген Міласердаў, Аляксандр Палячонак, Вадзім Пашкоўскі, Святлана П’янава, Злата Скобнікава, Алена Таленец, Андрэй Ходар, Людміла Царова, Павел Цароў, Сяргей Чаравака. Паводле праваабаронцаў, пераслед гэтых людзей ацэньваецца як “палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоды выказвання свайго меркавання ў дачыненні да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта [2020 года] і іншых грамадска значных падзей”. Праваабарончая супольнасць пачала прысвойваць статус былых палітвязняў людзям, якія яго не мелі падчас знаходжання ў няволі, увосень 2023 года. Паводле звестак “Вясны”, на 16 кастрычніка ў краіне налічваецца 878 палітвязняў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com