Лукашэнка: Трампу не варта дыктаваць Украіне, хто павінен быць прэзідэнтам Але ён пагадзіўся з неабходнасцю выканання Зяленскім абяцання абмежавацца адным тэрмінам. Паводле яго слоў, "хто будзе прэзідэнтам, вырашыць украінскі народ", і на выбары трэба ісці, але дыктаваць не варта. Лукашэнка адзначыў, што Зяленскі трапіў у залежнасць ад ЗША, таму Трамп і цісне. Ён таксама заклікаў іншыя краіны не трапляць у залежнасць ад буйных дзяржаў, прывёўшы ў прыклад Беларусь і Расію. “Сябруй з імі, рабі ўсё неабходнае, каб яны падтрымлівалі з табой сяброўства. Мы з Расіяй сябруем, робім усё, каб Расія бачыла ў нас каштоўнасць”, — сказаў Лукашэнка. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"