Двое расіян затрыманыя з нарказмяшчальнымі прэпаратамі пры ўездзе ў Беларусь Абодва інцыдэнты адбыліся ў пункце пропуску Брэст, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Першы датаваны 13 кастрычніка. 51-гадовы грамадзянін Расіі, які пастаянна пражывае ў Бельгіі, спрабаваў правезці 108 абязбольвальных таблетак “Трамадол“. У другім інцыдэнце, які здарыўся 14 кастрычніка, 71-гадовы мужчына вёз 570 блістараў з “Марфінам” і 14 блістараў з “Золпідэмам”. ☝️Як паведамляў “Позірк”, паводле даных Вярхоўнага суда, у 2025 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса павялічылася на 7,9% у параўнанні з 2024-м. ✅ Падрабязнасці 📷 (ілюстрацыйнае) ДПК