Набліжаны да Лукашэнкі бізнесмен Верабей: Я не хацеў бы ў дзяржавы нешта браць Бізнесмен таксама заявіў, што перадача дзяржавай тых ці іншых актываў для развіцця праектаў не з’яўляецца бязвыплатнай. "Я не хацеў бы, каб яно перадавалася. Мы ўсе аплацім, што вінныя будзем дзяржаве за сельгасугоддзі або прадпрыемствы. Я не хацеў бы ў дзяржавы нешта браць. Як бізнесмен мяркую, што дзяржаве трэба даваць. І кожны бізнесмен павінен быць карысным дзяржаве і грамадству. Тады гэта правільны і добры бізнэсмэн. Толькі браць у дзяржавы — гэта не маё, я гэтага не хацеў бы", — падкрэсліў ён. ☝️Напярэдадні Лукашэнка паабяцаў Вераб'ю зямлі для вытворчасці кармоў і фінансавую падтрымку. Верабей — буйны бізнесмен з Наваполацка, якога ў СМІ называюць адным з галоўных "кашалькоў" Лукашэнкі. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 tut.by