Дзяржава атрымлівае выгаду ад прымусовай працы — праваабаронцы На сайд-івэнце "Дзяржаўны бізнес рэпрэсій: прымусовая праца ў Беларусі" ў Варшаве праваабаронцы заявілі, што беларуская дзяржава стварае і адмініструе механізмы, праз якія людзей прымушаюць працаваць, і атрымлівае з гэтага выгаду. Спецдакладчык ААН па Беларусі Нілс Муйжніекс адзначыў, што палітвязні часта падвяргаюцца небяспечным умовам працы, а адмова можа прывесці да крымінальнага пераследу. Ён рэкамендаваў ліквідаваць лячэбна-працоўныя прафілакторыі (ЛПП). Сябра праўлення "Вясны" Валянцін Стэфановіч назваў ЛПП рудыментам савецкай сістэмы, куды штогод ізалююць мінімум сем тысяч чалавек. Дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі расказаў пра прымусовую працу ў 82 сацыяльных пансіянатах, дзе жыве каля 23 тыс. чалавек. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com