За 9 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі USB-назапашвальнікі, запалкі і білеты на электрычкі Флэш-назапашвальнікі USB з картамі памяці, запалкі і білеты на прыгарадныя цягнікі эканомкласа (сінія электрычкі) сталі лідарамі па падаражанні ў студзені — верасні 2026 года сярод тавараў (без уліку сезонных) і паслуг, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата. Рост цэн склаў адпаведна 30,85%, 28,54% і 26,79% пры агульнай інфляцыі 3,60%. Сярод несезонных харчтавараў апераджальнымі тэмпамі раслі цэны на ікру ласасёвых рыб (+16,71%), нераздзеланую марожаную рыбу (трасковыя, скумбрыевыя) (+15,85%), воцат (+11,13%), соду (+10,35%). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 kolodischi.by