Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 9 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
edited
Ціханоўская заклікала Еўропу да адзінства перад абліччам дыктатур
Захоўваць адзінства і рашуча адказваць на дзеянні дыктатур заклікала дэмакратычныя краіны Святлана Ціханоўская, выступаючы 15 кастрычніка з асноўнай прамовай на Вільнюскім саміце свабоды.
“Дыктатары спрабуюць нас падзяліць. Яны правяраюць нашыя краіны на адзінства. Выпрабоўваюць нашу салідарнасць. Яны шукаюць нашыя слабыя месцы, каб выкарыстаць іх супраць нас”
— цытуе беларускага палітыка яе прэс-служба.
Паводле яе слоў, найлепшы адказ дэмакратычных краін на гэтыя выклікі — дэманстрацыя сілы і падтрымка адзін аднаго.
“Для нас, беларусаў, як і для многіх іншых народаў, Еўропа — наша мэта. Еўропа — наша сям’я”,
— заявіла дэмлідар.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 тэлеграм-канал Ціханоўскай
edited
Сякрэта абмеркаваў з кіраўніком Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН "ключавыя выклікі" для Беларусі ў сувязі з вайной ва Украіне
Намеснік міністра замежных спраў Ігар Сякрэта сустрэўся 14 кастрычніка ў Нью-Ёрку з в.а. намесніка генеральнага сакратара ААН — кіраўніком Контртэрарыстычнага ўпраўлення Аляксандрам Зуевым на палях 81-й сесіі Генасамблеі.
Сякрэта выклаў пазіцыю Беларусі адносна "ключавых выклікаў", звязаных як з нарошчваннем ваеннай прысутнасці НАТА на заходніх межах, так і з працяглым канфліктам ва Украіне. Асобнай тэмай стала будучая IV Мінская міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы.
☝️Зуеў — расійскі дыпламат, прызначаны на гэтую пасаду ў верасні 2025 года, змяніўшы іншага расіяніна Уладзіміра Варанкова. Раней Беларусь і Расія на пасяджэнні Першага камітэта Генасамблеі выступілі за "ўстойлівую архітэктуру еўразійскай бяспекі".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 un.org
edited
У верасні ў лясах знойдзена 77 чалавек, якія заблукалі, — МНС
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адзначае, што з пачаткам сезона збору грыбоў традыцыйна назіраецца рост колькасці выпадкаў, звязаных са стратай арыентацыі грамадзянамі ў лясных масівах.
Часта гэта адбываецца праз грэбаванне элементарнымі мерамі бяспекі і няправільную ацэнку ўласных сіл на незнаёмай мясцовасці.
☝️МНС нагадвае, што, збіраючыся ў лес, варта вывучыць маршрут і мясцовасць, а таксама папярэдзіць блізкіх і назваць арыенціровачны час вяртання.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МУС
Прадстаўнік Беларусі ўдзельнічае ў інспекцыі, якая праводзіцца ў Сербіі ў межах Дэйтанскага пагаднення
Мерапрыемства праходзіць 13–16 кастрычніка. Паводле начальніка дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Валерыя Равенкі, Беларусь удзельнічае "дзякуючы нязменнай падтрымцы сербскага боку".
☝️Інспекцыя праводзіцца ў межах Дэйтанскага пагаднення 1995 года, якое завяршыла вайну ў Босніі і Герцагавіне. Яно прадугледжвае кантроль над узбраеннямі ў рэгіёне: інспектары наведваюць ваенныя аб'екты, аглядаюць і падлічваюць танкі, артылерыю і бранятэхніку.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 wikipedia.org
Ініцыятыва MALDZIS набыла тры гістарычныя фатаграфіі, звязаныя з радзімай Касцюшкі
Здымкі перададуць у Музей-сядзібу Касцюшкі ў Мерачоўшчыне. На адной фатаграфіі адбіта мемарыяльная шыльда з барэльефным партрэтам Касцюшкі, якая знаходзілася на доме, дзе ён нарадзіўся.
Здымак датаваны 1936 годам — магчыма, гэта адзіная вядомая выява шыльды. Яе, верагодна, знялі ў 1939 годзе пасля ўсталявання савецкай улады, далейшы лёс невядомы.
На дзвюх іншых фатаграфіях — палац Пуслоўскіх у Косаве, аўтарства фатографа Юзафа Шыманчыка. На адвароце захаваліся штампы архіва палкоўніка Чэслава Гаке.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 MALDZIS
Жыхарка Івацэвіцкага раёна абвінавачваецца ў катаванні 78-гадовай маці
З сакавіка па верасень 2026 года жанчына злоўжывала алкаголем і неаднаразова збівала маці, за што ўжо прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці.
Яна цягала маці за валасы, біла мабільным тэлефонам па твары, а аднойчы ўдарыла галавой аб сцяну. Пажылая жанчына баялася помсты і не звярталася ў міліцыю. Пракурор распачаў справу без заявы пацярпелай, бо злачынства закранае істотныя інтарэсы дзяржавы і грамадства, а пацярпелая залежыць ад абвінавачанай.
☝️У Беларусі няма закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту — чарговы праект у 2018 годзе рэзка раскрытыкаваў Лукашэнка.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Тэлеграм-канал Генпракуратуры
Долар, еўра і юань патаннелі на таргах 15 кастрычніка
Долар знізіўся да 3,0091 рубля, еўра — да 3,3715, юань — да 4,5018 за 10. Расійскі рубель падаражэў да 3,6038 за 100.
За мінулы тыдзень долар вырас на 1,06%, юань — на 1%, еўра — на 0,8%, а расійскі рубель патаннеў на 0,63%.
☝️За дзевяць месяцаў 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 4,33% — гэта чацвёрты паказчык на постсавецкай прасторы пасля Расіі, Украіны і Малдовы. Менш за Беларусь долар падаражэў у краінах Балтыі і Кыргызстане. У верасні долар у Беларусі патаннеў на 0,37% — чацвёртае месца пасля Казахстана, Расіі і Арменіі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Eric Prouzet / unsplash.com
Лукашэнка паабяцаў набліжанаму бізнесмену Вераб'ю фінансавую дапамогу і землі для развіцця аграбізнесу
Падчас паездкі ў Верхнядзвінскі раён Лукашэнка наведаў прадпрыемства "Чырвоны Бор Агра", якое належыць бізнесмену Мікалаю Вераб'ю, што пад санкцыямі. Ён паабяцаў землі для вытворчасці кармоў і фінансавую падтрымку, назваўшы перадачу актываў прыватніку "крайнім варыянтам, але апраўданым". Таксама паабяцаў "датаваць" бізнес, як і ўсіх.
"Мікалай, калі ты хочаш падтрымкі, я вось дома адзначыў, што ты павінен узяць. Я гатовы табе гэта перадаць. Тут трэба кардынальна нешта зрабіць. Гэтаму комплексу патрэбныя кармы. Гэтыя землі павінны забяспечыць цябе кармамі. Прапануй да вясны мне план",
— сказаў Лукашэнка.
☝️Верабей — буйны бізнесмен, якога называюць адным з "гаманцоў" Лукашэнкі. Ён пад санкцыямі з 2020 года, а ў 2025-м БРЦ паведамляў, што звязаная з ім кампанія пастаўляла ў Расію забаронены растваральнік для хімзброі на 15 млн долараў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі
На вучэннях АДКБ у Беларусі адпрацавана дастаўка гуманітарнай дапамогі насельніцтву — Мінабароны
Удзельнікі таксама адбілі напад умоўнага праціўніка на калону з грузам. Ахова калоны ажыццяўлялася пад узмоцненым прыкрыццём, у тым ліку з паветра, разведка маршруту — з выкарыстаннем БПЛА.
☝️Вучэнні "Непарушнае братэрства — 2026" праходзяць у Віцебску, спецыяльныя вучэнні "Бар'ер — 2026" — у Старых Дарогах. У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. Армянскія ўлады замарозілі ўдзел краіны ў арганізацыі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 sputnik.by
edited
У Мінскай вобласці распачата крымінальная справа за махлярства са шкодай 500 тыс. рублёў
Паводле Міністэрства ўнутраных спраў, дырэктар прыватнай арганізацыі і галоўны бухгалтар “выкарыстоўвалі дакументы і рэквізіты больш за 30 падстаўных фірмаў“.
На кожную з іх афармляліся крэдыты на дзясяткі тысяч рублёў пад маркай законнага выкарыстання сродкаў. Пры гэтым, як адзначае МУС, фігуранты не мелі рэальнай магчымасці і не мелі намеру выконваць абавязацельствы перад банкам.
Атрыманыя сродкі пераводзіліся ў наяўныя і выдаткоўвалі на “прыгожае жыццё”, гаворыцца ў паведамленні.
Фігурантам пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: Генпракуратура
edited
Доля кіберзлачынстваў за дзевяць месяцаў склала 35% — Следчы камітэт
Пра гэта паведаміў у эфіры дзяржтэлеканала “Беларусь 1” начальнік галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця папярэдняга следства Следчага камітэта Андрэй Матолька.
Паводле яго слоў, значная частка такіх злачынстваў учынена дыстанцыйна, у тым ліку з-за мяжы.
“Такі трансгранічны характар абумоўлівае неабходнасць пошуку схем вываду выкраданых грашовых сродкаў злачыннага даходу, паколькі дае магчымасць легалізацыі паходжання грашовых сродкаў у той краіне, дзе злачынец знаходзіцца”,
— адзначыў прадстаўнік СК.
Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Андрэй Картун пракаментаваў, што чым больш у краіне “шэрай эканомікі”, тым менш падаткі і паступленняў у бюджэт “з усімі вынікаючымі наступствамі”. Прадстаўнік Нацбанка дадаў, што для такой эканомікі, як беларуская, вывад капіталу стварае ціск на плацежны баланс і валютныя курсы, уплывае на інфляцыю.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 dzr.by
У студзені — верасні сельгасвытворчасць вырасла на 4,6%
Вытворчасць прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый у студзені — верасні 2026 года ў бягучых цэнах склала 31,4 млрд рублёў, што на 4,6% больш, чым за аналагічны перыяд 2025 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У студзені вытворчасць у бягучых цэнах склала 1 млрд 935,5 млн рублёў, студзені — лютым — 3 млрд 631,2 млн, студзені — сакавіку — 5 млрд 546,1 млн.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
У снежні Пачобут плануе зноў паехаць у Беларусь
Пра гэта, як паведамляе Польскае радыё, ён заявіў на сустрэчы са студэнтамі Лодзінскага ўніверсітэта.
Пачобут распавёў студэнтам пра рэпрэсіі ў Беларусі, прапаганду і маніпуляцыі гісторыяй з боку беларускіх уладаў.
“Цяпер дзейнасць Саюза палякаў у Беларусі вельмі абмежаваная — яе не параўнаць з тым, што было да 2020 года. Я спадзяюся, што палітыка заходніх дзяржаў у дачыненні да Беларусі будзе спрыяць пашырэнню прасторы для нашай дзейнасці”,
— сказаў Пачобут.
☝️Ён неаднаразова заяўляў, што магчымасць вярнуцца ў Беларусь была адной з прынцыповых умоў, на якіх ён пагадзіўся пакінуць краіну пасля выхаду на волю. У верасні ён на тыдзень прыехаў у Беларусь, дзе сутыкнуўся з павышанай увагай сілавікоў, але абышлося без эксцэсаў. Затым экс-палітвязень вярнуўся ў Польшчу.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 senat.gov.pl
edited
👁🗨 Нобелеўскую прэмію прысуджаюць ужо больш за 125 гадоў. Лаўрэаты 2026 года былі абвешчаныя на Нобелеўскім тыдні (5–12 кастрычніка).
Сярод намінантаў прэмii былі ўраджэнцы Беларусі — пісьменнікі, навукоўцы, палітыкі. Беларусь стала першай з постсавецкіх краін, якая атрымала абедзве гуманітарныя прэміі за сем гадоў: Алексіевіч у 2015 і Бяляцкі ў 2022. Таксама лаўрэатамі былі Алфёраў, Бегін і Перэс.
А што Лукашэнка? У верасні 2020 года дзяржаўны тэлеканал АНТ паведаміў, што ён стаў кандыдатам на Нобелеўскую прэмію міру. Навіна аказалася фэйкам — яе скапіявалі з сатырычнага сайта "Панарама". Пацверджаных звестак аб рэальным вылучэнні няма.
Затое ёсць іншае: Лукашэнка двойчы станавіўся лаўрэатам Шнобелеўскай прэміі — парадыйнай узнагароды за дасягненні, якія "спачатку выклікаюць смех, а потым прымушаюць задумацца", распавядае ў матэрыяле для @pozirkonline, Цалак Кахян.
🗝 Без VPN
#эксплэйнер_Позірку
BySol адкрыў збор сродкаў для экс-кіраўніка партыі "Зялёныя" Дзмітрыя Кучука
Былы палітвязень, экс-старшыня Беларускай партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук быў вызвалены 11 верасня 2025 года, і разам з іншымі экс-палітвязнямі прымусова вывезены ў Літву.
Паводле Кучука, легалізацыя ў Літве заняла сем з паловай месяцаў, і ўвесь гэты час ён не мог нармальна працаваць. Ён адкрыў кампанію па вывазе бытавой тэхнікі, але даходаў не хапае, і з 1 кастрычніка ён вымушаны жыць у шелтары. Сума збору — 2 800 еўра, на раніцу 15 кастрычніка сабрана больш за 900.
☝️Кучук быў асуджаны на шэсць гадоў у снежні 2024-га паводле арт. 342 і 361 КК. Яго затрымалі 16 лютага 2024 года па дарозе да амбасады РФ у Мінску, дзе ён хацеў ускласці кветкі ў памяць пра Аляксея Навальнага. У студзені 2026 года Ціханоўская прызначыла яго сваім дарадцам па экалогіі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
Жыхара Белаазёрска будуць судзіць за 44 эпізоды махлярства пры рамонце калодзежаў
Ён быў заснавальнікам і кіраўніком кампаніі па рамонце водных калодзежаў. З кастрычніка 2023 па сакавік 2026 года заключаў дамовы на мантаж і рамонт калодзежаў, а таксама ўстаноўку санітарна-тэхнічных сістэм, але выконваць абавязацельствы не збіраўся.
Пацярпелымі сталі жыхары Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей і Мінска. Агульная шкода — амаль 178 тыс. рублёў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 sb.by
Польские пограничники перехватили партию контрабандных сигарет, ввезенных из Беларуси в товарном поезде
Сотрудники Надбужанского отдела Пограничной охраны Польши и Люблинской таможенно-налоговой службы изъяли 13,8 тыс. пачек сигарет стоимостью почти 300 тыс. злотых без польских акцизных марок.
Пограничная охрана Польши отмечает, что партия сигарет перевозилась в грузовом поезде. Недалеко от границы с Беларусью двое мужчин выбрасывали из вагона “завернутые в черную фольгу пакеты“. Также были задержаны два жителя Бяльского повята Люблинского воеводства.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Пограничная охрана Польши
Намеснікам міністра абароны прызначаны кіраўнік Заходняга аператыўнага камандавання
Лукашэнка 14 кастрычніка правёў кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Мінабароны і Узброеных сіл. Намеснікам міністра абароны прызначаны генерал-маёр Вадзім Сураў, які з жніўня 2024 года камандаваў войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.
Першым намеснікам начальніка Генштаба стаў Уладзімір Купрыянюк, які раней узначальваў ГРУ. Новым кіраўніком ГРУ прызначаны Аляксей Хузахметаў, які камандаваў 5-й асобнай брыгадай спецыяльнага прызначэння.
Начальнікам Галоўнай ваеннай інспекцыі стаў Сяргей Томчык, першым намеснікам начальніка ўзбраення — Андрэй Фалынскаў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 hrodna.life
edited
Ціханоўская заклікала краіны АБСЕ супрацьдзейнічаць транснацыянальным рэпрэсіям
“Я прашу вас уключыць гэтую тэму ў парадак дня. Умацаваць супрацоўніцтва з беларускім дэмакратычным рухам. Наладзіць нашыя сувязі з вашымі ўстановамі, праваахоўнымі органамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці”,
— цытуе палітыка яе прэс-служба.
Святлана Ціханоўская пералічыла асноўныя інструменты такога пераследу: уключэнне журналістаў, актывістаў і праваабаронцаў у спісы “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”, што можа ствараць праблемы пры перасячэнні межаў, атрыманні віз і адкрыцці банкаўскіх рахункаў; ціск на сваякоў эмігрантаў ў Беларусі; завочныя суды; абмежаванне магчымасці атрымліваць і абнаўляць дакументы.
Таксама Ціханоўская узгадала выкарыстанне механізмаў Інтэрпола і міжнароднага вышуку для палітычна матываванага пераследу і “лічбавыя пагрозы”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Дзяржслужба занятасці аднавіла публікацыю даных аб колькасці вакансій для замежнікаў, яна працягвае расці
Цяпер на сайце службы ўказана, што на рынку працы ў Беларусі налічваецца 16.779 такіх вакансій. На 4 кастрычніка іх было 16.596. Такім чынам, за 11 дзён колькасць вакансій вырасла на 183.
☝️9 кастрычніка “Позірк” паведаміў, што дзяржслужба занятасці спыніла публікацыю звестак аб колькасці працоўных месцаў для замежных грамадзян.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Дзяржаўная служба занятасці