Вільнюскі саміт свабоды заклікаў улады Беларусі вызваліць усіх палітвязняў Заклік ўтрымліваецца ў супольнай заяве, якую 15 кастрычніка прынялі ўдзельнікі саміта. Апрача кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў Літвы і міжнароднай праваабарончай арганізацыі Freedom House, якія выступілі арганізатарамі форуму, у ім узялі ўдзел літоўскія парламентарыі, прадстаўнікі замежных дзяржаў, грамадзянскай супольнасці, эксперты ў галіне правоў чалавека, а таксама былыя палітвязні, праваабаронцы з Беларусі, Расіі, Кубы, Венесуэлы і Украіны. Аўтары заявы віталі дыпламатычныя намаганні ЗША, якія спрыялі вызваленню шэрагу беларускіх і венесуэльскіх вязняў, заклікалі неадкладна і безумоўна вызваліць астатніх і гарантаваць ім “права заставацца ў сваіх краінах і карыстацца ўсімі правамі чалавека і асноўнымі свабодамі”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com