За дзевяць месяцаў ВУП вырас на 2% — Белстат У бягучых цэнах ВУП склаў 237 млрд рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. ☝️Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын 2 верасня пасля дакладу Аляксандру Лукашэнку заявіў, што ва ўрада “пэўны аптымізм у эканоміцы ёсць”. “І рост ВУП за сем месяцаў, і мы бачым тэндэнцыі да канца бягучага года”, — сцвярджаў чыноўнік. 👆Паводле звестак Белстата, аб’ём ВУП у 2025 годзе вырас на 1,3% (286,7 млрд рублёў). У 2024 годзе рост склаў 4%, у 2023 — 3,9%. У 2022-м ВУП знізіўся на 4,7%, 2021-м — вырас на 2,3%, 2020-м — скараціўся на 0,9%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) unsplash.com