Амбасадар Беларусі абмеркаваў з кіраўніцтвам Мінгандлю Турцыі маршруты і ўмовы дастаўкі грузаў паміж краінамі Пытанні “пашырэння гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай супрацы” абмеркаваў учора з намеснікам міністра гандлю Турцыі Мустафой Тузджу амбасадар Беларусі Анатоль Глаз. Паводле інфармацыі беларускага знешнепалітычнага ведамства, бакі “адзначылі рост узаемнага тавараабароту ў 2026 годзе і пацвердзілі намеры нарошчваць аб’ёмы гандлю і пашыраць наменклатуру прадукцыі, якая пастаўляецца”. Глаз і Тузджу, як сцвярджаецца, “пацвердзілі гатоўнасць да працягу актыўнага дыялогу і паслядоўнай рэалізацыі ўсіх дасягнутых дамоўленасцяў”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 atk.by