☝️ "Аналітыка ад Позірку". Сяргей Ціханоўскі заклікаў перабудаваць структуру і працу беларускай апазіцыі, прапанаваўшы стварыць назіральную раду ("борд") з удзелам галоўных лідэраў 2020 года і стварыць Аб’яднаны офіс дэмакратычных сіл. Аднак гісторыя беларускай апазіцыі ўжо ведае мноства спробаў аб’яднання — ад "Пяцёркі плюс" і АДС да цяперашняй Каардынацыйнай рады, якую крытыкуюць за адарванасць ад рэальнасці і скандалы. Голас Ціханоўскага адлюстроўвае агульную фрустрацыю і крызіс у дэмакратычным асяроддзі, але ці рэалістычны ягоны план? Чаму ідэя назіральнай рады рызыкуе паўтарыць сцэнар мінулых няўдалых кааліцый, чаму каманда Святланы Ціханоўскай наўрад ці пагодзіцца на такія рэформы і ці здольныя структурныя навацыі пераадолець палітычнае бязчассе — тлумачыць у сваім матэрыяле для @pozirkonline палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку