МУС адзначыла ўнёсак “пільных грамадзян” у выяўленне нелегальных мігрантаў у Мінску У рэлізе ГУУС Мінгарвыканкама гаворыцца, што падчас спецыяльнай комплекснай аперацыі “Нелегал” міліцыя правяла мерапрыемствы, накіраваныя на “спыненне нелегальнай міграцыі”. З інфармацыяй дапамаглі “пільныя грамадзяне”. Адзначаецца, што ў дачыненні да парушальнікаў прынятыя “меры прававога ўздзеяння”, у тым ліку рашэнні аб выправаджэнні з Беларусі. ☝️З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца міграцыйны крызіс, які ўлады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэа: ГУУС Мінгарвыканкама / стоп-кадр: "Позірк"