Ціханоўская заклікала краіны АБСЕ супрацьдзейнічаць транснацыянальным рэпрэсіям “Я прашу вас уключыць гэтую тэму ў парадак дня. Умацаваць супрацоўніцтва з беларускім дэмакратычным рухам. Наладзіць нашыя сувязі з вашымі ўстановамі, праваахоўнымі органамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці”, — цытуе палітыка яе прэс-служба. Святлана Ціханоўская пералічыла асноўныя інструменты такога пераследу: уключэнне журналістаў, актывістаў і праваабаронцаў у спісы “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”, што можа ствараць праблемы пры перасячэнні межаў, атрыманні віз і адкрыцці банкаўскіх рахункаў; ціск на сваякоў эмігрантаў ў Беларусі; завочныя суды; абмежаванне магчымасці атрымліваць і абнаўляць дакументы. Таксама Ціханоўская узгадала выкарыстанне механізмаў Інтэрпола і міжнароднага вышуку для палітычна матываванага пераследу і “лічбавыя пагрозы”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"