👁🗨 Нобелеўскую прэмію прысуджаюць ужо больш за 125 гадоў. Лаўрэаты 2026 года былі абвешчаныя на Нобелеўскім тыдні (5–12 кастрычніка). Сярод намінантаў прэмii былі ўраджэнцы Беларусі — пісьменнікі, навукоўцы, палітыкі. Беларусь стала першай з постсавецкіх краін, якая атрымала абедзве гуманітарныя прэміі за сем гадоў: Алексіевіч у 2015 і Бяляцкі ў 2022. Таксама лаўрэатамі былі Алфёраў, Бегін і Перэс. А што Лукашэнка? У верасні 2020 года дзяржаўны тэлеканал АНТ паведаміў, што ён стаў кандыдатам на Нобелеўскую прэмію міру. Навіна аказалася фэйкам — яе скапіявалі з сатырычнага сайта "Панарама". Пацверджаных звестак аб рэальным вылучэнні няма. Затое ёсць іншае: Лукашэнка двойчы станавіўся лаўрэатам Шнобелеўскай прэміі — парадыйнай узнагароды за дасягненні, якія "спачатку выклікаюць смех, а потым прымушаюць задумацца", распавядае ў матэрыяле для @pozirkonline, Цалак Кахян. 🗝 Без VPN #эксплэйнер_Позірку