Сякрэта абмеркаваў з кіраўніком Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН "ключавыя выклікі" для Беларусі ў сувязі з вайной ва Украіне Намеснік міністра замежных спраў Ігар Сякрэта сустрэўся 14 кастрычніка ў Нью-Ёрку з в.а. намесніка генеральнага сакратара ААН — кіраўніком Контртэрарыстычнага ўпраўлення Аляксандрам Зуевым на палях 81-й сесіі Генасамблеі. Сякрэта выклаў пазіцыю Беларусі адносна "ключавых выклікаў", звязаных як з нарошчваннем ваеннай прысутнасці НАТА на заходніх межах, так і з працяглым канфліктам ва Украіне. Асобнай тэмай стала будучая IV Мінская міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы. ☝️Зуеў — расійскі дыпламат, прызначаны на гэтую пасаду ў верасні 2025 года, змяніўшы іншага расіяніна Уладзіміра Варанкова. Раней Беларусь і Расія на пасяджэнні Першага камітэта Генасамблеі выступілі за "ўстойлівую архітэктуру еўразійскай бяспекі". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 un.org