Ціханоўская заклікала Еўропу да адзінства перад абліччам дыктатур Захоўваць адзінства і рашуча адказваць на дзеянні дыктатур заклікала дэмакратычныя краіны Святлана Ціханоўская, выступаючы 15 кастрычніка з асноўнай прамовай на Вільнюскім саміце свабоды. “Дыктатары спрабуюць нас падзяліць. Яны правяраюць нашыя краіны на адзінства. Выпрабоўваюць нашу салідарнасць. Яны шукаюць нашыя слабыя месцы, каб выкарыстаць іх супраць нас” — цытуе беларускага палітыка яе прэс-служба. Паводле яе слоў, найлепшы адказ дэмакратычных краін на гэтыя выклікі — дэманстрацыя сілы і падтрымка адзін аднаго. “Для нас, беларусаў, як і для многіх іншых народаў, Еўропа — наша мэта. Еўропа — наша сям’я”, — заявіла дэмлідар. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 тэлеграм-канал Ціханоўскай