Жыхарка Івацэвіцкага раёна абвінавачваецца ў катаванні 78-гадовай маці З сакавіка па верасень 2026 года жанчына злоўжывала алкаголем і неаднаразова збівала маці, за што ўжо прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці. Яна цягала маці за валасы, біла мабільным тэлефонам па твары, а аднойчы ўдарыла галавой аб сцяну. Пажылая жанчына баялася помсты і не звярталася ў міліцыю. Пракурор распачаў справу без заявы пацярпелай, бо злачынства закранае істотныя інтарэсы дзяржавы і грамадства, а пацярпелая залежыць ад абвінавачанай. ☝️У Беларусі няма закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту — чарговы праект у 2018 годзе рэзка раскрытыкаваў Лукашэнка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Тэлеграм-канал Генпракуратуры