Ініцыятыва MALDZIS набыла тры гістарычныя фатаграфіі, звязаныя з радзімай Касцюшкі Здымкі перададуць у Музей-сядзібу Касцюшкі ў Мерачоўшчыне. На адной фатаграфіі адбіта мемарыяльная шыльда з барэльефным партрэтам Касцюшкі, якая знаходзілася на доме, дзе ён нарадзіўся. Здымак датаваны 1936 годам — магчыма, гэта адзіная вядомая выява шыльды. Яе, верагодна, знялі ў 1939 годзе пасля ўсталявання савецкай улады, далейшы лёс невядомы. На дзвюх іншых фатаграфіях — палац Пуслоўскіх у Косаве, аўтарства фатографа Юзафа Шыманчыка. На адвароце захаваліся штампы архіва палкоўніка Чэслава Гаке. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 MALDZIS