Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%330 avg views
Posting 24.8/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
  1. edited

    Ад пачатку года ў выніку пажараў у Беларусі загінула больш за 400 чалавек Аб гэтым сведчыць абноўленая 6 кастрычніка інфармацыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У пажарах загінула 401 асоба. Праведзены “Позіркам” аналіз статыстычных даных ведамства паказаў, што смяротнасць ад агню ў гадавым вымярэнні вырасла на 3,9% (за аналагічны перыяд 2025 года — 386 ахвяр). Колькасць людзей, траўмаваных на пажарах, вырасла на 17,4% — з 454 да 533; выратаваных — з 664 да 814, або на 22,6%. Ад пачатку гэтага года ў краіне здарылася 5.296 надзвычайных сітуацый (за той жа перыяд 2025-га — 5.014; +5,6%), з якіх НС тэхнагеннага характару — 5.275 (4.993; +5,7%), або 99,6% (без істотных змен). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МНС

  2. edited

    Сваякі беларусаў, якія легальна жывуць у Чэхіі, змогуць падавацца на кароткатэрміновыя візы Урад Чэхіі ўхваліў змены, якія дазволяць блізкім сваякам беларусаў, што легальна жывуць у краіне, падавацца на кароткатэрміновыя візы, паведаміла прэс-служба Ціханоўскай. Пытанне змякчэння візавых абмежаванняў для беларускіх сем’яў неаднаразова ўздымалася на сустрэчах палітыка з чэшскімі ўладамі, адзначаецца ў рэлізе. Пасля ўступлення зменаў у сілу магчымасць падавацца на кароткатэрміновыя візы атрымаюць блізкія сваякі грамадзян Чэхіі і грамадзян Беларусі, якія легальна жывуць у краіне на падставе ДНЖ або ПМЖ. “Гэта надзвычай важны крок і выразны сігнал даверу да беларускай дэмакратычнай супольнасці. Сотням сем’яў, раз’яднаных рэпрэсіямі рэжыму Лукашэнкі, гэта вяртае надзею і магчымасць рэальна сустрэцца з блізкімі”, — адзначыла дырэктар Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі Крысціна Шыянок. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Radek Kozak / unsplash.com

  3. ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 6 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️ Лекцыя Змітра Юркевіча "Габрыэля Пузыня: малыя ды праўдзівыя апавяданні" ў Мінску (Музей гісторыі беларускай літаратуры, 19:00) ▪️Максім Знак у Вене ( Alte Schmiede Kunstverein Wien, 19:00) ▪️Анлайн-прэзентацыя "Трансфармацыя рэпрэсіўнай машыны ў Беларусі (2020-2026)" (ютуб-канал Цэнтра Новых Ідэй, 14:00) ▪️Анлайн-дыскусія "Я" у часы катастроф: беларускі аўтафікшн пасля 2020 года" (зум, 18:00) ▪️Выстава "Песня пра зубра" у Брэсце (Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, 15:00)

  4. 🌙 Галоўныя навіны 5 кастрычніка 💚 Золатавалютныя рэзервы Беларусі за верасень зменшыліся на 610,2 млн долараў 🚢 Разгрузка партыі беларускіх калійных угнаенняў у ЗША чакаецца 14 кастрычніка 💲БРЦ выявіў у беларускіх бізнесменаў нерухомасць у Дубаі на мільёны долараў 🛢МЗКЦ працягвае супрацоўнічаць з расійскім ВПК 💸 Цэны на паліва зноў павышаюцца на капейку 📷 Так цяпер выглядаюць балоты Ельні, сацсеткі

  5. З 2020 года палітвязнямі прызнана больш за 4,8 тыс. чалавек З 2020 года палітычнымі зняволенымі ў Беларусі прызнана 4.815 чалавек, паведамляецца ў справаздачы аб сітуацыі з правамі чалавека ў краіне ў верасні 2026 года, падрыхтаванай праваабарончым цэтрам “Вясна”. Мінімум 10.172 чалавекі за гэты час сутыкнуліся з палітычна матываваным крымінальным пераследам і мінімум 8.696 чалавек былі асуджаныя, у тым ліку завочна: “Дадзеныя паказчыкі працягваюць расці кожны месяц, нягледзячы на спробы ўладаў адмаўляць і схаваць рэальны ўзровень рэпрэсій”. На канец верасня ў няволі заставаліся 876 палітычных зняволеных, з іх 113 жанчын. Цягам месяца праваабаронцы прызналі палітвязнямі 25 чалавек. Колькасць былых палітвязняў дасягнула 3.991 чалавек, з іх 792 жанчыны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  6. В Ушачском районе молодая женщина приговорена к 15 годам за убийство своего новорожденного ребенка Об этом сообщают госСМИ со ссылкой на областную прокуратуру. Приговор пока не вступил в силу, может быть обжалован или опротестован в апелляционном порядке. 24-летняя женщина, находясь в состоянии алкогольного опьянения, родила мальчика в уличном туалете во дворе своего дома. После родов она разорвала пуповину, из-за чего ребенок упал в выгребную яму. Женщина не стала его спасать и не обратилась за медицинской помощью, говорится в публикации. Сожитель женщины обнаружил ее окровавленную одежду и рассказал об этом своей матери, которая вызвала скорую помощь. После госпитализации женщины информация поступила в милицию, а правоохранители обнаружили тело младенца в выгребной яме. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 yandex.com

  7. Россельхознадзор сжег очередную партию ввезенных из Беларуси роз О выявлении на границе с Беларусью 300 срезов роз, зараженных западным цветочным трипсом, сообщила Федеральная служба РФ по ветеринарному и фитосанитарному надзору (Россельхознадзор). Цветы эквадорского происхождения обнаружены 30 сентября управлением Россельхознадзора по Брянской, Смоленской и Калужской областям. Они следовали автомобильным транспортом из Беларуси в адрес московского получателя ООО “БРК“. Цветы “уничтожены путем сжигания“, а владельцу груза “объявлено предостережение о недопущении нарушения обязательных требований закона“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Gaspar Uhas / unsplash.com

  8. edited

    Цэны на паліва зноў павышаюцца на капейку Аб павышэнні 7 кастрычніка цэн на маторнае паліва на аўтазаправачных станцыях паведамляе дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім". Новая цана за адзін літр складзе: АІ-92 — 2,62 рубля; АІ-95 — 2,72; АІ-98 — 2,94; дызельнае паліва — 2,72. У папярэдні раз "Белнафтахім" павышаў цэны 2 верасня — таксама на капейку. Раней сёлета цэны на паліва павялічваліся пяць разоў: 5 жніўня, 8 ліпеня і 24 чэрвеня — кожны раз на капейку. 4 красавіка цэны выраслі на тры капейкі, а 28 сакавіка — на чатыры. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Tochka.by

  9. edited

    В Литве после погони задержаны гражданин этой страны и поляк с контрабандными белорусскими сигаретами О задержании сотрудниками Варенского погранотряда граждан Литвы и Польши, перевозивших контрабандные белорусские сигареты,сообщила Служба охраны государственной границы при МВД балтийского государства. По ее информации, 2 октября возле д. Вайнюнай (Лаздийский район) пограничники попытались остановить для проверки внедорожник BMW X3 с литовскими регистрационными номерами. Водитель не подчинился требованию остановиться, поэтому им “пришлось преследовать автомобиль около 20 км“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 vsat.lrv.lt

  10. edited

    Лукашэнка заявіў, што будаўніцтва высакахуткаснай чыгуначнай магістралі паміж Мінскам і Масквой можа значна павялічыць колькасць паездак беларусаў у Расію Пра гэта ён сказаў 5 кастрычніка на сустрэчы з кіраўніком расійскага "Промсувязьбанка" Пятром Фрадковым. "Я вельмі станоўча ўспрыняў нядаўна прынятае ў Расіі рашэнне аб будаўніцтве магістралі. Гэта вельмі цікава для нашых людзей. Я ўжо гэта называю нейкім паломніцтвам беларусаў у Маскву. Асабліва моладзі", — сказаў Лукашэнка. Меморандум аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве магістралі Беларусь і Расія падпісалі 1 кастрычніка. Час у дарозе паміж сталіцамі мае скараціцца з 8 да 3 гадзін. Расійскі бок прагназуе пасажырапаток да 5,8 млн чалавек у год. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 yandex.com

  11. Хренин хвалит участников сборов с работниками АПК, не исключает их повторения Сборы с военнообязанными работниками сельхозпредприятий “достигли своей цели”, эта практика будет развиваться, “если понадобится”, заявил после завершения мероприятий министр обороны Виктор Хренин. По информации ведомства, на протяжении двух месяцев более 170 военнообязанных на базе 103-й Витебской отдельной гвардейской воздушно-десантной бригады прошли интенсивный курс боевой подготовки и сдали экзамены по огневой, тактической, инженерной и медицинской составляющим. Участники также выполняли “задачи по прикрытию южных рубежей страны”, фортификационному оборудованию местности, патрулированию “особо опасных направлений белорусско-украинской границы”. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 news.by

  12. edited

    Комплексные учения МЧС пройдут возле БелАЭС О проведении с 12 по 16 октября на территории Островецкого района и всей Гродненской области комплексных учений сообщили в Островецком районном отделе по чрезвычайным ситуациям. В мероприятиях будут участвовать органы управления, сил и средств Гродненской территориальной подсистемы Государственной системы предупреждения и ликвидации чрезвычайных ситуаций и гражданской обороны. “В эти дни могут быть включены электросирены и комплексы речевого оповещения в местах массового скопления людей”, — говорится в релизе. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 БелТА

  13. edited

    Задержан житель Могилевской области, доставивший из “соседней страны“ партию марихуаны — МВД По информации ведомства, 41-летнего мужчину задержали сотрудники наркоконтроля Витебской области при поддержке ОМОН, сообщило Министерство внутренних дел. Утверждается, что он привез из “соседней страны“ 4 кг марихуаны. Наркотик, как заявлено, предназначался для дальнейшего распространения в Минской области. ☝️Белорусские силовые структуры зачастую используют формулировку "соседняя страна", когда не хотят прямо указывать Россию. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 (иллюстративное)Видео: пресс-служба МВД / стоп-кадр: "Позірк"

  14. edited

    В Барановичском районе с начала года три юрлица привлечено к ответственности за дачу взяток Во всех случаях “представители частных коммерческих организаций <...> передавали взятки должностным лицам — главному энергетику и заместителю директора сельскохозяйственных предприятий — за благоприятное решение вопросов“, сообщает Генпрокуратура. На основании решений экономического суда Брестской области каждая из этих частных коммерческих организаций оштрафована на 50 базовых величин. Лица, получившие взятки, осуждены. 👆В прошлом году за дачу незаконного вознаграждения к административной ответственности привлечено 140 юрлиц, сообщил в феврале 2026-го представитель Генпрокуратуры Игорь Грейбо. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 (иллюстративное) magnific.com

  15. За 40 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы краіну пакінулі больш за 800 грамадзян Беларусі Каля 220 замежнікаў пакінулі Польшчу на патрабаванне ўладаў з 28 верасня да 4 кастрычніка. Сярод іх 29 грамадзян Беларусі, сведчыць Памежная ахова гэтай краіны. Праведзены "Позіркам" аналіз паведамленняў памежнага ведамства паказаў, што за апошнія 40 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы гэтую краіну пакінулі 7,7 тыс. чалавек, з якіх не менш за 809 грамадзян Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) Памежная ахова Польшчы

  16. Грамадзянін Ізраіля пасля прылёту ў Мінск не задэклараваў буйную суму грошай — распачата крымінальная справа У пасажыра, які прыбыў з Тэль-Авіва, выяўлена каля 33 тыс. долараў у эквіваленце, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта. Паводле інфармацыі ведамства, грамадзянін Ізраіля праходзіў праз "зялёны" калідор, які прадугледжвае, што асоба, якая перасякае мяжу, не мае чаго дэклараваць. Аператыўная мытня распачала ў дачыненні да мужчыны крымінальную справу за кантрабанду. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба ДМК

  17. edited

    Долар, еўра і юань падаражэлі на біржавых таргах 5 кастрычніка 📈 Курс долара вырас да 3,0371 рубля (+0,99%), юаня — да 4,5438 за 10 (+0,79%), еўра — да 3,3971 (+0,48%). 📉 Расійскі рубель патаннеў да 3,6032 за 100 (-0,26%). ☝️На мінулым працоўным тыдні курс долара знізіўся на 0,67%, але за дзевяць месяцаў 2026 года вырас на 4,33%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 JustStartInvesting / unsplash.com

  18. edited

    Пачобут выступіць у Лодзінскім універсітэце з лекцыяй пра аўтарытарызм, права і гістарычныя наратывы З лекцыяй пра тое, як аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць гісторыю, постпраўду і права для ўмацавання ўлады, 13 кастрычніка на філалагічным факультэце выступіць экс-палітвязень і актывіст неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут. Паведамляецца, што падчас сустрэчы Пачобут распавядзе, у прыватнасці, “як у аўтарытарнай дзяржаве факты могуць падмяняцца палітычна выгадным наратывам, а права — ператварацца ў інструмент рэпрэсій”. Пачобут правёў у зняволенні больш за 5 з 8 гадоў, прызначаных яму беларускім судом у якасці пакарання ў рамках палітычна матываванай справы. Напрыканцы красавіка 2026 года ён быў вызвалены ў выніку шматбаковага абмену “пяць на пяць”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Анджэй Пачобут. Архіўнае відэа: TVP / стоп-кадр: "Позірк"

  19. МЗКЦ працягвае супрацоўнічаць з расійскім ВПК — BelPol Такая выснова зробленая на падставе атрыманых арганізацыяй дакументаў, якія сведчаць пра заключэнне кантракта паміж Мінскім заводам колавых цягачоў і маскоўскім АТ “Оборонительные системы” на “пастаўку 20 шасі МЗКТ-8021-021, а таксама па пяць шасі МЗКТ-8022-021 і МЗКТ-80211-021”. “Кантракт заключаны на фоне маштабных міжнародных санкцый у дачыненні да МЗКЦ. Прадпрыемства знаходзіцца пад абмежаваннямі ЕС, Украіны, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Аўстраліі і Новай Зеландыі, уведзенымі ў сувязі з падтрымкай расійскай агрэсіі супраць Украіны”, — звяртае ўвагу ініцыятыва. Паводле інфармацыі BelPol, лінейка корпусных шасі МЗКТ-8021/8022 “стваралася для размяшчэння элементаў зенітна-ракетнага комплексу “Печора-2М”. “Гаворка, такім чынам, ідзе пра платформы, без сумневу прызначаныя для размяшчэння вайсковага абсталявання”, — падкрэсліла арганізацыя. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 сайт прадпрыемства

  20. Пажар у Ваўкавыскім раёне забраў жыцці двух братоў — у справе разбіраецца СК Паводле інфармацыі МНС, паведамленне пра ўзгаранне ў жылым доме ў вёсцы Ляснякі паступіла 4 кастрычніка ў 21:22. Пажарныя, што прыбылі на месца здарэння, знайшлі целы двух грамадзян. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта два браты 39 і 44 гадоў, якія жылі разам. "Разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару, асноўная з якіх — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба СК

  21. Older posts