МЗКЦ працягвае супрацоўнічаць з расійскім ВПК — BelPol Такая выснова зробленая на падставе атрыманых арганізацыяй дакументаў, якія сведчаць пра заключэнне кантракта паміж Мінскім заводам колавых цягачоў і маскоўскім АТ “Оборонительные системы” на “пастаўку 20 шасі МЗКТ-8021-021, а таксама па пяць шасі МЗКТ-8022-021 і МЗКТ-80211-021”. “Кантракт заключаны на фоне маштабных міжнародных санкцый у дачыненні да МЗКЦ. Прадпрыемства знаходзіцца пад абмежаваннямі ЕС, Украіны, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Аўстраліі і Новай Зеландыі, уведзенымі ў сувязі з падтрымкай расійскай агрэсіі супраць Украіны”, — звяртае ўвагу ініцыятыва. Паводле інфармацыі BelPol, лінейка корпусных шасі МЗКТ-8021/8022 “стваралася для размяшчэння элементаў зенітна-ракетнага комплексу “Печора-2М”. “Гаворка, такім чынам, ідзе пра платформы, без сумневу прызначаныя для размяшчэння вайсковага абсталявання”, — падкрэсліла арганізацыя. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 сайт прадпрыемства