Грамадзянін Ізраіля пасля прылёту ў Мінск не задэклараваў буйную суму грошай — распачата крымінальная справа У пасажыра, які прыбыў з Тэль-Авіва, выяўлена каля 33 тыс. долараў у эквіваленце, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта. Паводле інфармацыі ведамства, грамадзянін Ізраіля праходзіў праз "зялёны" калідор, які прадугледжвае, што асоба, якая перасякае мяжу, не мае чаго дэклараваць. Аператыўная мытня распачала ў дачыненні да мужчыны крымінальную справу за кантрабанду. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба ДМК