З 2020 года палітвязнямі прызнана больш за 4,8 тыс. чалавек З 2020 года палітычнымі зняволенымі ў Беларусі прызнана 4.815 чалавек, паведамляецца ў справаздачы аб сітуацыі з правамі чалавека ў краіне ў верасні 2026 года, падрыхтаванай праваабарончым цэтрам “Вясна”. Мінімум 10.172 чалавекі за гэты час сутыкнуліся з палітычна матываваным крымінальным пераследам і мінімум 8.696 чалавек былі асуджаныя, у тым ліку завочна: “Дадзеныя паказчыкі працягваюць расці кожны месяц, нягледзячы на спробы ўладаў адмаўляць і схаваць рэальны ўзровень рэпрэсій”. На канец верасня ў няволі заставаліся 876 палітычных зняволеных, з іх 113 жанчын. Цягам месяца праваабаронцы прызналі палітвязнямі 25 чалавек. Колькасць былых палітвязняў дасягнула 3.991 чалавек, з іх 792 жанчыны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com