Ад пачатку года ў выніку пажараў у Беларусі загінула больш за 400 чалавек Аб гэтым сведчыць абноўленая 6 кастрычніка інфармацыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У пажарах загінула 401 асоба. Праведзены “Позіркам” аналіз статыстычных даных ведамства паказаў, што смяротнасць ад агню ў гадавым вымярэнні вырасла на 3,9% (за аналагічны перыяд 2025 года — 386 ахвяр). Колькасць людзей, траўмаваных на пажарах, вырасла на 17,4% — з 454 да 533; выратаваных — з 664 да 814, або на 22,6%. Ад пачатку гэтага года ў краіне здарылася 5.296 надзвычайных сітуацый (за той жа перыяд 2025-га — 5.014; +5,6%), з якіх НС тэхнагеннага характару — 5.275 (4.993; +5,7%), або 99,6% (без істотных змен). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МНС