Пачобут выступіць у Лодзінскім універсітэце з лекцыяй пра аўтарытарызм, права і гістарычныя наратывы З лекцыяй пра тое, як аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць гісторыю, постпраўду і права для ўмацавання ўлады, 13 кастрычніка на філалагічным факультэце выступіць экс-палітвязень і актывіст неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут. Паведамляецца, што падчас сустрэчы Пачобут распавядзе, у прыватнасці, “як у аўтарытарнай дзяржаве факты могуць падмяняцца палітычна выгадным наратывам, а права — ператварацца ў інструмент рэпрэсій”. Пачобут правёў у зняволенні больш за 5 з 8 гадоў, прызначаных яму беларускім судом у якасці пакарання ў рамках палітычна матываванай справы. Напрыканцы красавіка 2026 года ён быў вызвалены ў выніку шматбаковага абмену “пяць на пяць”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Анджэй Пачобут. Архіўнае відэа: TVP / стоп-кадр: "Позірк"