Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%330 avg views
Posting 24.8/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
edited

Сваякі беларусаў, якія легальна жывуць у Чэхіі, змогуць падавацца на кароткатэрміновыя візы Урад Чэхіі ўхваліў змены, якія дазволяць блізкім сваякам беларусаў, што легальна жывуць у краіне, падавацца на кароткатэрміновыя візы, паведаміла прэс-служба Ціханоўскай. Пытанне змякчэння візавых абмежаванняў для беларускіх сем’яў неаднаразова ўздымалася на сустрэчах палітыка з чэшскімі ўладамі, адзначаецца ў рэлізе. Пасля ўступлення зменаў у сілу магчымасць падавацца на кароткатэрміновыя візы атрымаюць блізкія сваякі грамадзян Чэхіі і грамадзян Беларусі, якія легальна жывуць у краіне на падставе ДНЖ або ПМЖ. “Гэта надзвычай важны крок і выразны сігнал даверу да беларускай дэмакратычнай супольнасці. Сотням сем’яў, раз’яднаных рэпрэсіямі рэжыму Лукашэнкі, гэта вяртае надзею і магчымасць рэальна сустрэцца з блізкімі”, — адзначыла дырэктар Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі Крысціна Шыянок. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Radek Kozak / unsplash.com

Views over time

01002003004006 Oct 06:3212 Nov 01:433576 Oct 06:32: 0 views12 Nov 01:43: 357 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
6 Oct 2026, 06:320
12 Nov 2026, 01:43357

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.