Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%330 avg views
Posting24.7/daylast 34 minutes ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
Адмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавышае 6 млрд долараў
Тавараабарот з краінамі СНД у студзені — жніўні 2026 года склаў 44 млрд 311,3 млн долараў: экспарт — 23 млн 483,3 тыс., імпарт — 20 млрд 828 млн; дадатнае сальда — 2 млрд 655,3 млн.
За той жа час тавараабарот з дзяржавамі па-за СНД склаў 23 млрд 735,8 млн долараў: экспарт — 8 млрд 823,2 млн, імпарт — 14 млрд 912,6 млн; адмоўнае сальда — 6 млрд 89,4 млн.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) AbsolutVision / pixabay.com
У Літву з Беларусі праніклі 35 мігрантаў, іх шукалі з верталётам і сабакамі
Як паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, для затрымання замежнікаў задзейнічалі верталёт, кінолагаў са службовымі сабакамі. Падкрэсліваецца, што на час правядзення аперацыі былі перакрытыя навакольныя дарогі, таксама дапамогу памежнікам аказвала паліцыя.
Паведамляецца, што ўсіх 35 чалавек затрымалі ў лесе. Раніцай 2 кастрычніка 29 затрыманых вернута ў Беларусь.
☝️Паводле САДМ, ад пачатку года літоўскія памежнікі не дазволілі незаконна трапіць у краіну з Беларусі 1.661 мігранту.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 САДМ
Лукашэнка надаў беларускае грамадзянства амаль 300 замежнікам на фоне новых пагроз прапаганды пазбаўляць грамадзянства беларусаў, якія з’ехалі ад рэпрэсій
Пра наданне ўчора грамадзянства Беларусі 297 замежнікам, у тым ліку 20 непаўналетнім, паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Як адзначаецца, уладальнікамі беларускіх пашпартоў стануць ураджэнцы 28 краін, у тым ліку Азербайджана, Арменіі, В’етнама, Казахстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны.
👆У згаданым дакуменце таксама вызначаная “працэдура ўнясення” Лукашэнку “матэрыялаў аб страце грамадзянства” за ўдзел у “экстрэмісцкай дзейнасці” або “прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі асобамі, якія знаходзяцца за межамі краіны”.
❗️У апошні час дзяржаўная прапаганда зноў звярнулася да тэмы пазбаўлення грамадзянства беларусаў, якія пакінулі радзіму праз пагрозу рэпрэсій.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) radyjo.net
edited
21-гадовага жыхара Гомеля будуць судзіць за махлярства — пацярпелых больш за тысячу, сума шкоды перавысіла 370 тыс. рублёў
Як паведамляе Генпракуратура, у 2021 годзе, абвінавачаны ўступіў у склад трох скам-груп, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі. Пасля таго як падмануты пакупнік ўводзіў рэквізіты банкаўскай карты на падробленым сайце, злачынцы атрымлівалі доступ да яго рахунку і выкрадалі грошы.
Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя як махлярства і "крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі". Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 magnific.com
Беларусь ратыфікавала дамову з Ганай пра бязвізавыя паездкі па дыпламатычных і службовых пашпартах
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, уладальнікі такіх дакументаў “вызваляюцца ад неабходнасці атрымання віз для ўезду, выезду і транзіту, калі працягласць знаходжання гэтых асоб на тэрыторыі боку, што прымае, не перавышае 30 дзён з даты ўезду”.
8 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з прэзідэнтам гэтай афрыканскай краіны Джонам Драмані Махамай Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць пастаўляць у Афрыку прадукцыю прамысловасці, сельскай гаспадаркі, надаваць паслугі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ont.by
edited
У верасні продажы новых аўтамабіляў у Беларусі знізіліся на 5% — БАА
За верасень прададзена 9,7 тыс. новых легкавых аўтамабіляў, адзначае Беларуская аўтамабільная асацыяцыя. У параўнанні са жніўнем продажы знізіліся на 5%, аднак адносна верасня 2025-га выраслі на 72%.
У БАА лічаць, што вераснёўскае зніжэнне, зафіксаванае пасля рэкордных паказчыкаў жніўня, не сведчыць аб развароце рынкавага трэнду, бо аб’ём продажаў застаецца значна вышэй за леташні.
☝️Пры гэтым, паводле даных асацыяцыі, найбольшыя змены адбыліся ў сегменце электрамабіляў. У верасні было прададзена 3,3 тыс. электракараў — на 13% менш, чым месяцам раней.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "БелДжы"
edited
“Белпошта“ ўтрая знізіла тарыф на перадачу даных пасля ўмяшання МАРГ
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызнала дзяржаўнае прадпрыемства “Белпошта“ парушальнікам антыманапольнага заканадаўства праз завышаную плату за перадачу даных аб паштовых адпраўленнях.
“Белпошта“ займае дамінуючае становішча на рынку паштовых паслуг. Паводле ацэнкі антыманапольнага ведамства, усталяваная прадпрыемствам стаўка перавышала “суму неабходных для аказання паслугі выдаткаў і прыбытку“.
Па выніках разбіральніцтва міністэрства прымяніла “антыманапольны інструментарый“. У выніку кошт перадачы даных для аператараў паштовай сувязі знізіўся з 15 да 5 капеек.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Віцебскія весці"
Мікалай Статкевіч на сустрэчы з прадстаўнікамі ЕС назваў сітуацыю ў Беларусі "халоднай грамадзянскай вайной"
"Цяперашнія рэгіянальныя войны (абарончая вайна ва Украіне і халодная грамадзянская вайна ў нас) перш за ўсё з'яўляюцца войнамі за каштоўнасці, дзе сілы свабоды супрацьстаяць сілам тыраніі. У гэтых войнах вызначыцца не толькі лёс рэгіёна і кантынента, але і будучыня ўсёй планеты", — адзначыў палітык.
Статкевіч падзякаваў ЕС "за дапамогу Украіне і салідарнасць з паняволенымі краінамі рэгіёна", а таксама выказаў упэўненасць, што "ў канчатковым выніку свабода пераможа рабства. Беларусь будзе свабоднай!"
☝️11 верасня 2025 года Статкевіч разам з яшчэ 51 зняволеным быў вызвалены ў рамках здзелкі паміж адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональдам Трампам і Аляксандрам Лукашэнкам. Умовай быў выезд за мяжу. Статкевіч адмовіўся выязджаць і быў вернуты ў няволю. 19 лютага 2026 года стала вядома, што палітык дома і аднаўляецца пасля інсульту.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 тэлеграм-канал Мікалая Статкевіча
edited
Казахстан плануе паставіць у Беларусь тэхніку Hyundai на 30 млн долараў
Шэраг пагадненняў аб пастаўках у Беларусь казахстанскай прадукцыі падпісаны ў Мінску на палях форуму “Інапрам. Беларусь”. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада Казахстана.
Адным з ключавых з’яўляецца пагадненне аб пастаўках камерцыйнай тэхнікі, вырабленай у Казахстане. Адзначаецца, што ТАА “Hyundai Trans Auto“ і беларуская кампанія ТАА “Эр сі Эм” запланавалі пастаўкі 790 адзінак тэхнікі ў 2027–2028 гадах на суму не менш за 30 млн долараў.
☝️Паводле даных казахстанскага боку, па выніках 2025 года тавараабарот паміж краінамі вырас на 30% і перавысіў 1,2 млрд долараў. За студзень — ліпень 2026-га ўзаемны гандаль павялічыўся на 20,5% (па беларускай статыстыцы — на 16%) і склаў 723 млн долараў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 амбасада Беларусі ў Казахстане
Аляксандраў: Мне казалі, што мой лёс нікога не цікавіць, але я ведаў, што гэта не так
Пра гэта заявіў медыяменеджар, былы палітвязень Андрэй Аляксандраў падчас дыскусіі ў Осла (Нарвегія) з лаўрэатамі прэміі Free Media Awards 2026 і 2025 года.
“Адразу пасля майго затрымання, — сказаў Аляксандраў, — прадстаўнікі праваахоўных органаў давалі мне зразумець: ведаеце, ёсць лідары пратэстнага руху, пра якіх, магчыма, паклапоцяцца на Захадзе, а вы — ніхто, ніхто вас не ведае, і вы праведзяце свае 14 гадоў у зняволенні. Гэта быў іх асноўны пасыл”.
Аднак, паводле слоў медыяменеджара, ён “заўсёды ведаў, што не самотны”, што “вядзецца велізарная праца”, каб падтрымаць яго і калегаў за кратамі і “агулам беларускіх палітвязняў”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 2 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Музычны вечар з "Капэла-Jam" у Гродне (Лютэранская царква св. Іаана, 19:00)
▪️Тоні Лашдэн у Амстэрдаме (Pegasus Boekhandel, 18:00)
▪️Лекцыя Аляксандра Фядуты "Раман Уладзіміра Караткевіча „Каласы пад сярпом тваім“: учора, сёння, назаўжды" ў Вільнюсе (Беларускі замак, 18:00)
▪️"Triangle" у Мінску (музей-майстэрня Заіра Азгура , 19:30)
▪️Майстар-клас "Выразанка-маляванка" ў Заслаўі (Музей беларускай маляванкі, 16:00)
▪️Спектакль "SACRIFICE" у Чыкага (Logan Center for the Arts, University of Chicago, 19:30)
▪️Выстава Вікторыі Чэрнікавай "Пераламляючы рэчаіснасць" у Гомелі (галерэя Вашчанкі)
▪️Выстава "Берасцейская палітра-2026" у Брэсце (выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра, 16:00)
▪️Творчая сустрэча з Вольгай і Юрыем Крупянковымі ў Мінску (галерэя "Арт Фабрыка", 19:00)
edited
🌙 Галоўныя навіны 1 кастрычніка:
💲Беларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара
🇪🇸 Кучынскі абмеркаваў з парламентарыямі з Іспаніі праблемы легалізацыі беларусаў у гэтай краіне
🥷 У 2026 годзе на запыт Беларусі ў краінах СНД затрымана 116 чалавек
🇷🇺 РФ выкарыстоўвае беларускую інфраструктуру для правакацый у рэгіёне Балтыйскага мора, сцвярджае Латушка
⛓️💥 Ціханоўская: ніхто не павінен выходзіць з турмы, каб сутыкнуцца з новым пераследам
📷 Другі дзень беларускі сегмент Threads абмяркоўвае "бітва брэндаў", якую запусцілі "Слодыч" і "Палессе". У флэшмобе паўдзельнічалі сотні кампаній — не абышлося без МУС і Міністэрства абароны. Ілюстрацыя ШІ для media__dzik
edited
Рыжанкоў назваў вызваленне палітвязняў "пэўным раздражняльнікам" у стасунках з ЗША
Беларусь разлічвае на нармалізацыю стасункаў з ЗША і ўзаемнае паважанне інтарэсаў бакоў. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў у інтэрв’ю расійскаму ТАСС.
Адным з "пэўных раздражняльнікаў" у адносінах з Вашынгтонам Рыжанкоў назваў вызваленне зняволеных у рамках перамоваў з ЗША. Паводле яго, Мінск разглядае гэтыя рашэнні як "мінімальныя выдаткі" дзеля ўрэгулявання больш значных эканамічных пытанняў. Ён таксама заявіў, што Лукашэнка "у пэўнай ступені" не пярэчыць супраць далейшага вызвалення зняволеных.
✅ Падрабязнасці 🗝Без VPN
📷 стоп-кадр: "Позірк"
edited
В Минск прибыла новый поверенный в делах Франции в Беларуси Лиз Тальбо-Барре
О прибытии в Минск нового поверенного в делах Франции в Беларуси Лиз Тальбо-Барре сообщило 1 октября французское посольство.
Дипломат уже работала в Беларуси: в 2011-2014 годах была советником по сотрудничеству и культурной деятельности, а также заместителем посла.
“Я рада вернуться в Беларусь через 12 лет, но уже в качестве главы французской миссии в Беларуси,
— сказала Тальбо-Барре в кратком обращении на русском языке, которое завершила на белорусском.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 посольство Франции в Беларуси
edited
КГБ добавил в список “террористов“ еще трех человек
Комитет государственной безопасности 29 сентября включил еще трех человек в список “лиц, причастных к террористической деятельности“. Об этом сообщается в телеграм-канале спецслужбы.
В реестр добавлены ранее внесенные в список “лиц, причастных к экстремистской деятельности“ Галина Устинова и Жанна Яскулд, а также Виктор Масько.
Основанием для включения, как отмечает КГБ, стал вступивший в силу приговор по ст. 361 (призывы к мерам ограничительного характера (санкциям), иным действиям, направленным на причинение вреда национальной безопасности) Уголовного кодекса.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 "Весна", на фото — Жанна Яскулд
edited
Следчы камітэт пачаў спецвытворчасць у дачыненні да яшчэ пяці прадстаўнікоў палка Каліноўскага
Пад пераслед трапілі Арцём Войніч, Аляксандр Грыб (Грыгор’еў), Алег Калуш, Яўген Лістапад і Аляксандр Буцько, якім інкрымінуюцца цяжкія артыкулы Крымінальнага кодэкса, у тым ліку стварэнне экстрэмісцкіх ці тэрарыстычных структур і здрада дзяржаве. Згодна з паведамленнем ведамства, абвінавачаным неабходна явіцца ў цэнтральны апарат СК у Мінску.
Гэты крок працягвае практыку завочных судоў і рэпрэсій супраць беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. Раней беларускія суды ўжо выносілі завочныя прыгаворы іншым байцам і прадстаўнікам фарміравання, прысуджаючы ім ад 12 да 20 гадоў пазбаўлення волі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Калаж "Позірк"
Беларусь и Россия подписали меморандум о сотрудничестве по строительству высокоскоростной железнодорожной магистрали Москва — Минск
Меморандум о сотрудничестве по строительству высокоскоростной железнодорожной магистрали (ВСМ) Москва — Минск подписали 1 октября в Минске министр транспорта и коммуникаций Беларуси Алексей Ляхнович и министр транспорта России Андрей Никитин.
Российские железные дороги приступают к предварительному технико-экономическому обоснованию проекта, сообщает пресс-служба правительства РФ.
Магистраль будет иметь протяженность около 700 км. По предварительным оценкам Минтранса РФ, поезд сможет преодолевать расстояние между столицами примерно за три часа с небольшим вместо теперешних восьми.
✅ Подробности 🗝 Без VNP
📷 Правительство РФ
За восемь месяцев 2026 года отрицательное сальдо внешней торговли товарами составило 3,4 млрд долларов
Внешнеторговый оборот товаров Беларуси в январе — августе 2026 года составил 68 млрд 47,1 млн долларов США — на 21% больше, чем за тот же период 2025-го (56 млрд 254,6 млн), свидетельствует проведенный “Позіркам“ анализ данных Национального статистического комитета.
Экспорт сложился на уровне 32 млрд 306,5 млн долларов (26 млрд 385,1 млн; +22,4%), импорт — 35 млрд 740,6 млн (29 млрд 869,5 млн; +19,7%). Отрицательное сальдо составило 3 млрд 434,1 млн долларов (-3 млрд 484,4 млн; -1,4%).
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
Казахстан рассматривает возможность увеличить экспорт продовольствия в Беларусь
Премьер-министр Казахстана Олжас Бектенов с официальным двухдневным визитом посещает Минск. Приезд главы правительства в белорусскую столицу совмещен с участием в работе Евразийского межправительственного совета.
На встрече с Александром Лукашенко главной темой стало экономическое взаимодействие стран, сообщает сайт казахстанского премьер-министра. Отмечается, что товарооборот между Казахстаном и Беларусью за семь месяцев 2026 года вырос на 16% и достиг 723 млн долларов США. По итогам 2025 года этот показатель составил около 1,2 млрд долларов.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 primeminister.kz
edited
Ціханоўская: ніхто не павінен выходзіць з турмы, каб сутыкнуцца з новым пераследам
Лідар дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская заявіла, што для доўгатэрміновых зменаў у Беларусі неабходна спыніць новыя арышты і палітычныя пераследы, адмяніць несправядлівыя прысуды і аднавіць правы людзей.
Так яна пракаментавала новыя звесткі праваабарончага цэнтра "Вясна" пра рэпрэсіі.
Паводле Ціханоўскай, не менш за 66 палітвязняў пасля вызвалення зноў апынуліся за кратамі па новых крымінальных абвінавачаннях. Былыя зняволеныя сутыкаюцца са сачэннем, абмежаваннямі ў працаўладкаванні і банкаўскіх аперацыях, а ціск таксама аказваецца на іх сем’і.
Паводле "Вясны", 98 чалавек было асуджана па новых крымінальных справах і вызвалена. З прыкладна 900 датэрмінова вызваленых палітвязняў 234 было вывезена з Беларусі.
"Ніхто не павінен выходзіць з турмы толькі для таго, каб сутыкнуцца з новым прысудам, вымушанай эміграцыяй або працягам пераследу",
— заявіла Ціханоўская.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"