У верасні продажы новых аўтамабіляў у Беларусі знізіліся на 5% — БАА За верасень прададзена 9,7 тыс. новых легкавых аўтамабіляў, адзначае Беларуская аўтамабільная асацыяцыя. У параўнанні са жніўнем продажы знізіліся на 5%, аднак адносна верасня 2025-га выраслі на 72%. У БАА лічаць, што вераснёўскае зніжэнне, зафіксаванае пасля рэкордных паказчыкаў жніўня, не сведчыць аб развароце рынкавага трэнду, бо аб’ём продажаў застаецца значна вышэй за леташні. ☝️Пры гэтым, паводле даных асацыяцыі, найбольшыя змены адбыліся ў сегменце электрамабіляў. У верасні было прададзена 3,3 тыс. электракараў — на 13% менш, чым месяцам раней. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "БелДжы"