Аляксандраў: Мне казалі, што мой лёс нікога не цікавіць, але я ведаў, што гэта не так Пра гэта заявіў медыяменеджар, былы палітвязень Андрэй Аляксандраў падчас дыскусіі ў Осла (Нарвегія) з лаўрэатамі прэміі Free Media Awards 2026 і 2025 года. “Адразу пасля майго затрымання, — сказаў Аляксандраў, — прадстаўнікі праваахоўных органаў давалі мне зразумець: ведаеце, ёсць лідары пратэстнага руху, пра якіх, магчыма, паклапоцяцца на Захадзе, а вы — ніхто, ніхто вас не ведае, і вы праведзяце свае 14 гадоў у зняволенні. Гэта быў іх асноўны пасыл”. Аднак, паводле слоў медыяменеджара, ён “заўсёды ведаў, што не самотны”, што “вядзецца велізарная праца”, каб падтрымаць яго і калегаў за кратамі і “агулам беларускіх палітвязняў”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"