21-гадовага жыхара Гомеля будуць судзіць за махлярства — пацярпелых больш за тысячу, сума шкоды перавысіла 370 тыс. рублёў Як паведамляе Генпракуратура, у 2021 годзе, абвінавачаны ўступіў у склад трох скам-груп, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі. Пасля таго як падмануты пакупнік ўводзіў рэквізіты банкаўскай карты на падробленым сайце, злачынцы атрымлівалі доступ да яго рахунку і выкрадалі грошы. Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя як махлярства і "крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі". Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 magnific.com