Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%330 avg views
Posting 24.7/day last 44 minutes ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
edited

Ціханоўская: ніхто не павінен выходзіць з турмы, каб сутыкнуцца з новым пераследам Лідар дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская заявіла, што для доўгатэрміновых зменаў у Беларусі неабходна спыніць новыя арышты і палітычныя пераследы, адмяніць несправядлівыя прысуды і аднавіць правы людзей. Так яна пракаментавала новыя звесткі праваабарончага цэнтра "Вясна" пра рэпрэсіі. Паводле Ціханоўскай, не менш за 66 палітвязняў пасля вызвалення зноў апынуліся за кратамі па новых крымінальных абвінавачаннях. Былыя зняволеныя сутыкаюцца са сачэннем, абмежаваннямі ў працаўладкаванні і банкаўскіх аперацыях, а ціск таксама аказваецца на іх сем’і. Паводле "Вясны", 98 чалавек было асуджана па новых крымінальных справах і вызвалена. З прыкладна 900 датэрмінова вызваленых палітвязняў 234 было вывезена з Беларусі. "Ніхто не павінен выходзіць з турмы толькі для таго, каб сутыкнуцца з новым прысудам, вымушанай эміграцыяй або працягам пераследу", — заявіла Ціханоўская. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

Views over time

02004001 Oct 13:5112 Nov 01:434411 Oct 13:51: 0 views12 Nov 01:43: 441 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
1 Oct 2026, 13:510
12 Nov 2026, 01:43441

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.